Ірландыя. У 1969 годзе ірландцы планавалі напад на Вялікабрытанію

Ірландскае тэлебачанне пазнаёміла сусветную грамадскасць з сенсацыйнымі дакументамі мінулага. Адпаведна звесткам з сакрэтных архіваў, 40 год таму Дублін рыхтаваў напад на Вялікабрытанію. Менавіта такім чынам ірландцы збіраліся адрэагаваць на паліцэйскія рэпрэсіі супраць каталіцкай ірландскай меншасці ў брытанскай правінцыі Паўночная Ірландыя. Пасля таго, як на Вялікдзень таго года паліцыя забіла прыкладна 20 удзельнікаў маршу за правы каталікоў, у Белфасце актывізаваліся тэрарысты з Ірландскай рэспубліканскай арміі (IRA).

Ірландскае тэлебачанне пазнаёміла сусветную грамадскасць з сенсацыйнымі дакументамі мінулага. Адпаведна звесткам з сакрэтных архіваў, 40 год таму Дублін рыхтаваў напад на Вялікабрытанію. Менавіта такім чынам ірландцы збіраліся адрэагаваць на паліцэйскія рэпрэсіі супраць каталіцкай ірландскай меншасці ў брытанскай правінцыі Паўночная Ірландыя. Пасля таго, як на Вялікдзень таго года паліцыя забіла прыкладна 20 удзельнікаў маршу за правы каталікоў, у Белфасце актывізаваліся тэрарысты з Ірландскай рэспубліканскай арміі (IRA). У адказ Лондан скасаваў аўтаномію правінцыі, увёў войскі, былі нават створаны спісы ірландскіх актывістаў, якіх маглі быць без суду арыштаваць і пасадзіць у спецыяльны канцлагер на нявызначаны тэрмін. Натуральна, у Дубліне падобныя навіны сустракалі вельмі негатыўна. На знак салідарнасці з суайчыннікамі нават спалілі брытанскую амбасаду ў Дубліне. Урадавая партыя баялася эскалацыі падзей і на ўсякі выпадак падрыхтавала план нападу на Англію. План уключаў нават бамбардзіроўку галоўнага офісу ВВС. Ваяўнічыя планы давялося згарнуць пасля таго, як спецыялісты даказалі, што 20 тысяч ірландскіх жаўнераў (усё, што было ў Ірландыі) ніколі не змогуць супрацьстаяць 400-тысячнай брытанскай арміі. Акрамя таго, Ірландыя баялася згубіць імідж краіны — пакутніцы брытанскага імперыялізму. У выніку было вырашана вайну не абвяшчаць, а неафіцыйна падтрымліваць IRA, якая зрабіла стаўку на партызанскую вайну.

Па матэрыялах RFI (Францыя)

 

Каментаваць