Ірландыя. Узгадалі Ірландскую Савецкую Рэспубліку

У час крызісу ў Ірландыі сталі папулярнымі левыя настроі, што прывяло да цікавага феномену — росту інтарэсу да спробы стварэння Ірландскай Савецкай Рэспублікі. 92 гады таму, у красавіку 1919 года, у рабочым горадзе Лімерык, што на паўднёвым захадзе Ірландыі, была абвешчана савецкая ўлада. Пралогам стала пахаванне лідара прафсаюзу, якога брытанцы забілі за супрацоўніцтва з Ірландскай рэспубліканскай арміяй, што вяла партызанскую вайну супраць Лондана. Пахаванне перарасло ў вулічныя пратэсты. Англійскія ўлады нават вымушаны былі абвясціць горад спецыяльнай вайсковай зонай.



У час крызісу ў Ірландыі сталі папулярнымі левыя настроі, што прывяло да цікавага феномену — росту інтарэсу да спробы стварэння Ірландскай Савецкай Рэспублікі. 92 гады таму, у красавіку 1919 года, у рабочым горадзе Лімерык, што на паўднёвым захадзе Ірландыі, была абвешчана савецкая ўлада. Пралогам стала пахаванне лідара прафсаюзу, якога брытанцы забілі за супрацоўніцтва з Ірландскай рэспубліканскай арміяй, што вяла партызанскую вайну супраць Лондана. Пахаванне перарасло ў вулічныя пратэсты. Англійскія ўлады нават вымушаны былі абвясціць горад спецыяльнай вайсковай зонай. У адказ рабочыя, якія фактычна захапілі горад, абвясцілі тут савецкую ўладу. Забастовачны камітэт, які фактычна быў галоўным адміністратыўным органам, нават выпускаў свае грошы. Савецкая ўлада праіснавала прыкладна два тыдні. Не будучы ў стане яе знішчыць, англічане пагадзіліся з шэрагам патрабаванняў страйкоўцаў у абмен на тое, што тыя адмовяцца ад ідэі саветаў. Аднак гэта быў яшчэ не канец. 22 снежня 1922 года група камуністаў захапіла ратушу ў Дубліне, вывесіла на ёй чырвоны сцяг і ўвогуле заявіла, што Ірландыя з цяперашняга часу — не проста сацыялістычная, але камуністычная рэспубліка. На гэты раз масы іх не падтрымалі.

Паводле брытанскай прэсы

Каментаваць