Робат, які абяцаў знішчыць чалавецтва, атрымаў магчымасць хадзіць і танцаваць

Робата Сафію, што ўмее выяўляць 60 эмоцый і падтрымліваць нескладаныя гутаркі, стварыла кампанія Hanson Robotics у 2015 годзе.
Фота REUTERS

Фота REUTERS


Адмыслоўцы Hanson Robotics паказалі робата Сафію з нагамі. Да гэтага яна не магла перасоўвацца і ў яе адсутнічала ніжняя палова цела.

Відэа з дэманстрацыяй новых магчымасцяў Сафіі апублікавала выданне CNET.

Сафія можа хадзіць з хуткасцю адзін кіламетр на гадзіну, а таксама здольная выканаць некалькі танцавальных руху.


Сафію стварыла кампанія Hanson Robotics, андроіда актывавалі ў 2015 годзе, яна ўмее выяўляць 60 эмоцый і падтрымліваць нескладаныя гутаркі.

У адным з інтэрв'ю 2016 года Сафія на пытанне, ці будзе яна забіваць людзей, адказала станоўча.

У кастрычніку 2017 года Сафія атрымала грамадзянства Саудаўскай Аравіі, гэта першы ў свеце выпадак выдачы грамадзянства робату.

Паводле tsn.ua


Каментаваць