Румынія. Фантасты пішуць пра вайну за Прыднястроўе

Усё пачалося з таго, што малдаўскую частку Прыднястроўя далучылі да Румыніі. І тут на дапамогу Прыднястроўю прыйшлі ўкраінскія войскі. У выніку пад Кішынёвам пачынаецца крывавая бойка паміж войскамі. Паступова сюды адпраўляюцца часткі краін Еўрасаюза і ЗША. З другога боку на дапамогу ўкраінцам прыходзіць Расія. Такі вось асноўны сюжэт кнігі “Кроў на Днястры, якая з’явілася на паліцах кніжных крамаў Бухарэста. Кніга стала бестселерам у краіне і выклікала шмат каментараў наконт будучага далучэння Малдовы да Румыніі. На думку большасці румын, такая перспектыва не за гарамі.

Усё пачалося з таго, што малдаўскую частку Прыднястроўя далучылі да Румыніі. І тут на дапамогу Прыднястроўю прыйшлі ўкраінскія войскі. У выніку пад Кішынёвам пачынаецца крывавая бойка паміж войскамі. Паступова сюды адпраўляюцца часткі краін Еўрасаюза і ЗША. З другога боку на дапамогу ўкраінцам прыходзіць Расія. Такі вось асноўны сюжэт кнігі “Кроў на Днястры, якая з’явілася на паліцах кніжных крамаў Бухарэста. Кніга стала бестселерам у краіне і выклікала шмат каментараў наконт будучага далучэння Малдовы да Румыніі. На думку большасці румын, такая перспектыва не за гарамі. Палітолагі ў Кіеве кажуць, што падобныя кнігі адлюстроўваюць настроі румынскага народа, і трэба быць гатовымі да канфліктаў, хаця і не да вайсковых. «Самае цікавае, што ў анлайн-крамах кнігу рэкламуюць як сямейны падарунак. «Зрабіце неспадзяваны падарунак каханаму, купіце «Кроў на Днястры». Бясплатная дастаўка па ўсёй краіне».


Паводле ўкраінскай прэсы
 

Каментаваць