Румынія. Як правільна называць цыган?

Румынскі парламент пачаў палеміку на тэму, як дакладна называць румынаў цыганскага паходжання. Дагэтуль у афіцыйных дакументах фігуравала назва «ром». Аднак, на думку некаторых дэпутатаў, слова «ром» занадта блізкае да слова «румын». Гэта, па іх словах, мае негатыўныя наступствы. На Захадзе вельмі часта румынаў трымаюць за ромаў, або цыган. Таму ромы павінны стаць цыганамі.

Румынскі парламент пачаў палеміку на тэму, як дакладна называць румынаў цыганскага паходжання. Дагэтуль у афіцыйных дакументах фігуравала назва «ром». Аднак, на думку некаторых дэпутатаў, слова «ром» занадта блізкае да слова «румын». Гэта, па іх словах, мае негатыўныя наступствы. На Захадзе вельмі часта румынаў трымаюць за ромаў, або цыган. Таму ромы павінны стаць цыганамі. Увогуле, думка памяняць назву «ромы» на «цыгане» ўзнікла яшчэ ў 1990-я, аднак пасля апошняй дэпартацыі румынскіх цыган з Францыі правыя фракцыі зноў актыўна яе лабіруюць. Больш таго: іх праект падтрымала Акадэмія навук. Адзіная праблема ў тым, што ў ЕС усё роўна цыган называюць ромамі.

Па матэрыялах польскай прэсы

Каментаваць