Румынія. Мэр-сацыяліст у нацысцкай уніформе

Скандал у румынскім грамадстве. Раду Мазарэ, мэр горада Канстанца, выйшаў на подыум падчас моднага паказу ў мундзіры афіцэра Вермахту часоў другой сусветнай вайны. Больш таго, за мэрам ішоў ягоны сын, апрануты ў форму нямецкага салдата. Дэфіле палітыка, ды яшчэ такога рангу, адразу актывізавала дзейнасць усіх арганізацый, якія займаюцца пытаннямі антысемітызму. Адна з іх нават патрабавала ад пракуратуры ўзбудзіць супраць Мазарэ крымінальную справу. Тым больш, што два гады таму быў прыняты закон, які забараняе пад пагрозай турмы або штрафу публічную дэманстрацыю фашысцкай сімволікі.

Скандал у румынскім грамадстве. Раду Мазарэ, мэр горада Канстанца, выйшаў на подыум падчас моднага паказу ў мундзіры афіцэра Вермахту часоў другой сусветнай вайны. Больш таго, за мэрам ішоў ягоны сын, апрануты ў форму нямецкага салдата. Дэфіле палітыка, ды яшчэ такога рангу, адразу актывізавала дзейнасць усіх арганізацый, якія займаюцца пытаннямі антысемітызму. Адна з іх нават патрабавала ад пракуратуры ўзбудзіць супраць Мазарэ крымінальную справу. Тым больш, што два гады таму быў прыняты закон, які забараняе пад пагрозай турмы або штрафу публічную дэманстрацыю фашысцкай сімволікі. З іншага боку, атака на мэра Канстанцы выклікала вялікую хвалю антысемітызму ў румынскім інтэрнэце. Партыя сацыял-дэмакратаў, якая фармуе ўрад, пакуль не бачыць у выпадку з мэрам нічога жудаснага. Праўда, для сацыялістаў гэта звычайная справа. Эсдэк, мэр іншага румынскага горада, быў арыштаваны рымскай паліцыяй за тое, што хадзіў па цэнтру італьянскай сталіцы ў касцы салдата СС. Між тым, сам Раду Мазарэ рэагаваў на пратэсты вельмі незвычайна: заявіў, што ён абсалютна псіхічна здаровы. Застаецца дадаць, што ахвярамі румынскага Халакосту сталі 380 тысяч габрэяў і прыкладна тысяча цыган.


Па матэрыялах “Gazeta Wyborcha (Польшча)

 

Каментаваць