Румынія. Пачынаецца праца з рускамоўнымі малдаванамі

Паводле інфармацыі малдоўскай прэсы, Бухарэст пачынае сістэмную працу з рускамоўным насельніцтвам Малдовы.



Фота з сайта ksmm.ucoz.net


Бліжэйшым часам будуць створаныя адпаведныя СМІ, у тым ліку тэлеканал.

Асноўная задача канала, што будзе месціцца ў Румыніі, — супрацьстаяць прапагандзе расійскай прэсы, якая, калі меркаваць па рэйтынгах малдоўскіх прапуцінскіх партый, дастаткова эфектыўна стварае негатыўны імідж ЕС і працэсам еўраінтэграцыі. У ЕС спадзяюцца за кошт якасных рускамоўных праграм разбурыць антыеўрапейскія міфы.

Між тым, існуе таксама думка пра тое, што стварэнне новых медыя з’яўляецца пралогам рэалізацыя т.зв. плану Саюз–2018. Быццам, праз два гады, у сотую гадавіну далучэння Малдовы да Румыніі, пачнецца рашучая фаза новай малдоўска-румынскай дзяржаўнай інтэграцыі.

Рэалізацыя згаданага плана немагчымая без змены медыйных прыярытэтаў малдаўскай аўдыторыі. Апошняя тэорыя дастаткова смелая, асабліва з улікам таго, што два гады — вельмі малы тэрмін, каб радыкальна змяніць трэнды.

Паводле малдоўскай прэсы

Каментаваць