Румынія. Венгерскія нацыяналісты ажывіліся

Навіны з Крыму, дзе прарасійскія сепаратысты дабіваюцца інкарпарацыі паўвострава ў склад Расіі, выклікалі прыліў эйфарыі ў венгерскіх нацыяналістаў.



Як вядома, яны настальгуюць па былых часах, калі іх радзіма выглядала куды больш маштабна. Непасрэдна венгерскія вялікадзяржаўнікі мараць пра аднаўленне Венгрыі ў межах 1914 года, калі Венгерскае каралеўства ўключала добрую частку Балкан, частку цяперашніх Румыніі, Украіны і Славакіі. Тым больш, што венгерскія грамады ў гэтых краінах захаваліся і падтрымліваюць ідэю перагляду цяперашніх межаў.

Найбольш актыўнай сярод гэтых венгерскіх камун, безумоўна, ёсць грамада ў Секайскім краі ў Румыніі. Тут даўно ідзе барацьба за аўтаномію, якую актыўна падтрымлівае Будапешт. Нядзіўна, што як толькі пайшлі навіны з Крыму, страсці пачалі напаляцца.

10 сакавіка ў сталіцы краю адбыліся масавыя беспарадкі з удзелам каля чатырох тысяч чалавек. Дэманстранты патрабавалі афіцыйнага прызнання аўтаноміі рэгіёну. Сіл паліцыі аказалася недастаткова, і прыйшлося выклікаць унутраныя войскі.

На цяперашні момант сітуацыя ў Секайскай вобласці незразумелая. Варта адзначыць, што сярод пратэстоўцаў былі таксама дэпутаты венгерскага парламента.

Паводле румынскай прэсы

Каментаваць