Сацыяліст Эва Маралес пераабраны прэзідэнтам Балівіі

Прэзідэнт Балівіі Эва Маралес і яго партыя «Рух да сацыялізму» перамагаюць на чарговых усеагульных выбарах.



Па дадзеных апытанняў на выхадзе з выбарчых участкаў, Маралес атрымлівае перамогу, сабраўшы галасы 61% выбаршчыкаў. Для першага ў гісторыі краіны прадстаўніка карэннага народа Балівіі, які стаў прэзідэнтам, гэта ўжо будзе трэці запар прэзыдэнцкі тэрмін.

Акрамя таго, вынікі апытанняў сведчаць пра тое, што «Рух да сацыялізму» захаващ большасць у Сенаце і Палаце дэпутатаў краіны.

Падтрымку Маралесу сярод выбаршчыкаў забяспечылі эканамічны рост краіны пасля 2006 года, калі ён заняў прэзідэнцкае крэсла. Маралес нацыяналізаваў асноўныя галіны балівійскі прамысловасці — нафтавую і газавую, і накіроўвае значную частку даходаў ад гандлю прыродным газам, якім багатая краіна, на фінансаванне сацыяльных праграм, будаўніцтва дарог і школ. Ён дамогся прыкметных поспехаў у барацьбе з беднасцю, але часта крытыкаваўся за няздольнасць справіцца з карупцыяй.

«Гэта была спрэчка двух мадэляў — нацыяналізацыі і прыватызацыі. Нацыяналізацыя перамагла з перавагай у 60%», — заявіў Эва Маралес, выступаючы з перад сваімі прыхільнікамі з балкона прэзідэнцкага палаца.

Варта зазначыць, што за дзень да галасавання, 11 кастрычніка, невядомыя хакеры ўзламалі акаўнт тэлебачання Bolivia TV у сацсетцы «Twitter» і апублікавалі паведамленні аб адмене выбараў, пра тое, што краіна абвясціла вайну Чылі і пра тое, што прэзідэнт краіны загінуў у выніку надзвычайнага здарэння. Паведамлення хакераў абверг сам прэзідэнт, звязаўшы ўзлом са «страхам апазіцыянераў». «Мы жывыя, не было ніякіх здарэнняў. Мы жывыя з тым, каб працягваць будаваць дэмакратыю падчас гэтых нацыянальных выбараў», — заявіў Маралес у інтэрв’ю балівійскаму тэлебачанню.

Каментаваць