Сакурснік Пуціна Швец: У Трампа і Пуціна падобныя псіхічныя хваробы

Абранне прэзідэнтам Дональда Трампа небяспечнае і для Амерыкі, і для ўсяго свету, тым больш што Трамп усё больш выглядае як стаўленік Крамля. Пра гэта заявіў у інтэрв'ю "Гардону" былы сакурснік прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна па Інстытуту знешняй выведкі, а цяпер амерыканскі фінансавы аналітык Юрый Швец.

Кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Фота: ЕРА


Адэкватны амерыканскі выбаршчык разумее, што кандыдат у прэзідэнты ЗША ад рэспубліканскай партыі Дональд Трамп небяспечны і для самой Амерыкі, і для ўсяго свету, — заявіў былы выведнік КДБ, а цяпер амерыканскі фінансавы аналітык Юрый Швец.

 

Дональд Трамп у шматлікіх публічных выступах і інтэрв'ю абяцаў у выпадку абрання "выслаць з ЗША усіх імігрантаў з пратэрмінаванымі візамі", назваў дзеючага прэзідэнта ЗША Барака Абаму "заснавальнікам “Ісламскай дзяржавы”, заявіў, што "ЗША не будуць абараняць краіны Балтыі, калі на іх нападзе Расія", а таксама падкрэсліў, што "жыхары Крыма больш хочуць быць з Расіяй, чым там, дзе яны былі".

 

Сярод прыхільнікаў Трампа засталіся white trash, ці "белае смецце" — сацыяльная група, падобная на расійскую "вату". Пра гэта ў інтэрв'ю "Гардону" распавёў Юрый Швец, які больш за 20 гадоў жыве ў ЗША.

 

"Адэкватныя амерыканцы разумеюць, што Трамп-прэзідэнт рэальна небяспечны з пункту гледжання фундаментальных пытанняў: "Быць ці не быць?", "Жыць ці не жыць?". Апошнім часам Трамп паспеў нахаміць і абразіць многіх. Ён кожны дзень ляпае нешта такое, з-за чаго ад яго адварочваецца чарговая група выбаршчыкаў. Сярод прыхільнікаў Трампа застаўся, у асноўным, кантынгент, які тут, у ЗША, называюць white trash, ці "белае смецце". Гэта такая сацыяльная група, падобная на расійскую "вату", — распавёў Швец.

 

Амерыканскі аналітык падкрэсліў, што шматлікія заявы Трампа пра Расію, а таксама галосная і тайная падтрымка кандыдата ад рэспубліканцаў з боку Крамля сведчаць пра падобныя медыцынскія дыягназы Трампа і прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

 

"У ЗША нарэшце зразумелі: Трамп мае сур'ёзныя псіхічныя праблемы, калі яго абяруць прэзідэнтам, гэта будзе небяспечна і для ЗША, і для ўсяго свету. Вельмі падобныя псіхічныя праблемы мае і Пуцін, але ў Расіі, як мы ведаем, гэта нікога не хвалюе. Трамп усё больш выглядае як стаўленік Крамля. Хворы ў Крамлі сваёй "сяброўскай дапамогай" фактычна закопвае Трампа", — перакананы Швец.

 

Былы расійскі выведнік нагадаў, што Крэмль не раз браў "на ўтрыманне" заходніх палітыкаў. Аднак, паводле меркавання аналітыка, зараз Расія ўпершыню паспрабавала так відавочна карумпаваць не еўрапейскіх, а амерыканскіх палітычных дзеячаў.

 

"Тое, што Крэмль зараз робіць у дачыненні да Трампа — гэта працяг аперацыі "Шродар". Памятаеце, быў у Германіі такі канцлер, Герхард Шродар, актыўна прасоўваць інтарэсы Расіі на Захадзе? У 2005 годзе, ледзь толькі скончыўся яго тэрмін на пасадзе канцлера, ён плаўна перайшоў на высокааплатную працу ў "Газпрам". За ім услед рушыла цэлая чарада заходніх палітыкаў, якія перайшлі на ўтрыманне Крамля. І вось зараз аперацыя "Шродар" нацэлілася на кандыдата ў прэзідэнты ЗША. Крэмль спрабаваў загадзя карумпаваць магчымага будучага прэзідэнта ЗША Трампа і яго асяроддзе. Цяпер аперацыя праваленая", — перакананы Швец.


Выбары прэзідэнта ЗША адбудзецца 8 лістапада 2016 года. Паводле апошніх апытанняў, кандыдат ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан апярэджвае Трампа на 13%.


У ходзе перадвыбарнай гонкі асноўныя кандыдаты зрабілі шэраг гучны заяваў. Напрыклад, Хілары Клінтан назвала Пуціна "хросным бацькам сусветнага радыкальнага нацыяналізму", а таксама падкрэсліла, што менавіта "расійскія спецслужбы, за якімі стаіць Пуцін, узламалі серверы Дэмакратычнай партыі ЗША".


Намаганні Крамля зрабіць усё, каб прэзідэнтам ЗША стаў Дональд Трамп, прывядуць да таго, што выйграе Хілары Клінтан. Уладзімір Пуцін смяротна баіцца перамогі Хілары Клінтан, таму што разумее: яна наўрад ці забудзе, як "Вова корпаўся ў яе "брудных мэйлах", лічыць Швец.


На гэты момант аперацыя праваленая, таму што першае правіла любой спецаперацыі — канспірацыя, гэта значыць не пакідаць слядоў. А Крэмль у выпадку з Трампам натаптаў усюды, дзе толькі мог. Так што Пуцін і яго спецорганы, якія ўзяліся дапамагаць Трампу, і выдаткавалі на гэта шмат часу, сіл і сродкаў, у канчатковым выніку прывядуць да перамогі Клінтан. Але замест падзякі Хілары зацісне мяккае падбрушша Вовы жалезнымі абцугамі, і 86% расіян будуць з сумам прыгадваць, як добра ім жылося пры Абаме”, — перакананы Юрый Швец.


Каментаваць