Салдат тэрміновай службы невядомыя вывезлі з захопленага ваенкамата ў Луганску

Салдат тэрміновай службы вывезлі невядомыя асобы з захопленага 3 мая будынка Ленінскага раённага ваенкамата, паведамляе Усходні варыянт.



Як вывозілі салдат — невядома. Адзначаецца, што зброя перададзеная пад адказнасць байцоў Беркута, які прымаў удзел у штурму на баку так званай Арміі паўднёвага  ўсходу, адзначае korrespondent.net.

Зараз на скрыжаванні вуліц Абароннай і Козыраўская ў Луганску застаюцца каля 200 чалавек, большая частка з якіх — прарасейскія актывісты, прыхільнікі федэралізацыі.

Многіх з ліку няўзброеных салдат тэрміновай службы вывезлі на блок-пост у бок аэрапорта Луганск.

Нагадаем, раней Луганскае ўпраўленне МУС Украіны паведаміла, што пры спробе мітынгоўцаў узяць пад кантроль будынак ваенкамата і адну з вайсковых частак у суботу былі параненыя двое вайскоўцаў: салдат тэрміновай службы ў ваенкамаце, і салдат унутраных войскаў — у частцы № 3035.

Прадстаўнік прэс-цэнтра штаба так званай "Аб'яднанай арміі паўднёвага ўсходу" Аляксандр Маркітан паведаміў, што ў сутыкненнях з праваахоўнікамі загінуў адзін і былі параненыя двое мітынгоўцаў.

Каментаваць