Самаму старому эсэсаўцу — 100 год

29 ліпеня адсвяткаваў свой стогадовы юбілей Эрых Прыбке (Erich Priebke) — самы стары нацысцкі злачынец на планеце. Эрых быў салдатам элітнага вайсковага фармавання  SS, удзельнічаў у акцыях супраць грамадзянскага насельніцтва ў Італіі.



У прыватнасці, ён быў пад Рымам у 1944 годзе, калі гітлераўцамі было забіта 335 чалавек. Як не дзіўна, пасля вайны ніхто не цікавіўся, што рабіў Прыбке ў SS . Пра гэтыя злачынствы стала вядома толькі напрыканцы 1980-х гадоў, калі Эрых ужо быў старым чалавека.

У 1995 годзе Прыбке даставілі ў Рым, дзе асудзілі на 15 год. Аднак з улікам саліднага ўзросту, турэмную камеру яму замянілі хатнім арыштам.

Увесь гэты час неанацысцкая сцэна Германіі вымагае амністыі для злачынцы , арганізуючы рознага кшталту кампаніі і правакацыі накшталт вылучэння Прыбке кандыдатам у прэзідэнты ФРГ у 2010 годзе.

Цяперашні юбілей Прыбке, якога неанацысты называюць “апошнім палітвязням Еўропы”, таксама не абышоўся без патрабаванняў яго вызвалення. Была праведзена петыцыйная кампанія ў сеціве. Праўда, па ўсей Германіі знайшлося толькі 1500 чалавек, якія падтрымліваюць ідэю амністыі для Эрыха.

Паводле нямецкай прэсы

Каментаваць