Санкцыі супраць Расіі павінны захавацца — Генсек NАТO

Генеральны сакратар NАТO Енс Столтэнберг выказаўся за захаванне сектаральных санкцый ЕС супраць Расіі, паведамляе ВВС.

Фота EPA



"Паводле маёй ацэнкі, не варта здымаць эканамічныя санкцыі, пакуль Расія не зменіць свае паводзіны. Я лічу, што наконт гэтага ў ЕС ёсць шырокі кансенсус", — сказаў Столтэнберг у інтэрв'ю агенцтву "Рэйтар".

 

У нядзелю міністр замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер заявіў, што ЕС павінен пачаць паступова здымаць з Расіі санкцыі.

 

"Калі справа даходзіць да санкцый, мы павінны дзейнічаць разумна... Для мяне, "разумна" — значыць, што калі будзе дасягнуты істотны прагрэс, — цяпер яго няма, — то мы можам падумаць пра паступовае паслабленне санкцый", — сказаў Штайнмаер.

 

Таксама зняць з Расіі санкцыі заклікаў былы прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі падчас Пецярбургскага эканамічнага форуму.

 

Нагадаем, пасля анэксіі Крыма і пачатку ўзброенага канфлікту ў Данбасе ЗША, Еўрасаюз і яшчэ некаторыя дзяржавы ў некалькі этапаў ужылі да Расіі эканамічныя санкцыі. У апошнія некалькі месяцаў некаторыя еўрапейскія палітыкі пачалі абмяркоўваць магчымасць іх паслаблення або зняцця.

 

17 чэрвеня Еўрасаюз прадоўжыў на год частку санкцый, уведзеных ў 2014 годзе ў сувязі з анексіяй Расіяй Крыма і Севастопаля.

Каментаваць