Санкцыі супраць Расеі не паўплываюць на абнаўленне венгерскай АЭС

Як паведаміў упаўнаважаны ўрада, які адказвае за праект абнаўлення АЭС у горадзе Пакш (Paks) Аціла Асодзі (Aszódi Attila), міжнародныя санкцыі, уведзеныя супраць Расеі, не паўплываюць на запланаванае абнаўленне Пакшскай АЭС, перадае Duna TV.



Нагадаем, у студзені 2014 года не гледзячы на пратэсты эколагаў і апазіцыі Венгрыя і Расія падпісалі міжурадавае пагадненне аб будаўніцтве двух новых блокаў АЭС з выкарыстаннем расійскага крэдыту на суму ў 10 млрд. еўра.

 

Адказваючы на пытанне аб тым, што расійскі крэдытор быў уключаны ў спіс банкаў, супраць якіх накіраваны санкцыі, Аціла Асодзі сказаў, што санкцыі тычацца абмежаванняў ва ўзняцці капіталу банкаў, а не іх дзейнасці па фінансаванні.

 

Асодзі паведаміў, што пагадненне можа быць зноў перагледжана і можа быць залучаны іншы банк, аднак у цяперашні час у гэтым няма неабходнасці.

 

Па ўдакладненні тэхнічных і іншых дэталях праекта з расійскім партнёрам вядуцца "вельмі інтэнсіўныя" перамовы, — дадаў Асодзі.

Каментаваць