Саўчанку перавозяць з Масквы ў Растоўскую вобласць

Пра гэта паведамляюць расійскія СМІ са спасылкаю на адваката палоннай лётчыцы, Іллю Новікава.



Паводле адваката, гэтую інфармацыю яму перадалі ў турме, калі ён прыйшоў на чарговае спатканне са сваёй падабароннай і не застаў яе там.

Пакуль невядома, у якім з СІЗА Растоўскай вобласці будзе знаходзіцца Надзея Саўчанка, аднак яна яна ўжо звярнулася ў ААН, Еўрапарламент і ПАРЭ з просьбаю паўплываць, каб суд адбыўся ў Маскве.

Суд растлумачыў перанакіраванне крымінальнай справы ў Данецк Растоўскай вобласці тэрытарыяльным прынцыпам — маўляў, там Саўчанка незаконна перайшла мяжу. Нагадаем, па перакваліфікаванай справе Надзеі Саўчанцы пагражае да 25 год турмы. Лётчыца ўжо напісала завяшчанне на выпадак, калі з ёй нешта здарыцца падчас ці пасля этапавання ў Растоўскую вобласць.

Каментаваць