Саўчанка могуць памілаваць або аддаць Украіне — Новікаў

Адвакат Ілля Новікаў лічыць, што Расія не мае намеру этапаваць Надзею Саўчанка ў калонію. Сёння з абмеркавання далейшага лёсу ўкраінскай лётчыцы пачнецца вясновая сесія Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы ў Страсбургу.

Веснавая сесія ПАСЕ распачнецца з разгляду сітуацыі вакол Саўчанка. Фота з сайта belsat.eu



Дэбаты па справе Саўчанка запланаваныя на першы дзень сесіі, 18 красавіка, адразу пасля традыцыйнага звароту прэзідэнта Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Пэдра Аграмунта да дэпутатаў.


22 сакавіка Данецкі гарадскі суд Растоўскай вобласці прысудзіў Саўчанка 22 гады калоніі агульнага рэжыму. Саўчанка не абскарджвала прысуд. 5 красавіка ён уступіў у сілу, і на знак пратэсту зняволеная распачала сухую галадоўку.


16 сакавіка яе стан пагоршыўся, яна пагадзілася на кропельніцу.


Ілля Новікаў, адзін з адвакатаў Надзеі Саўчанка, заявіў у інтэрв’ю «Грамадскаму тэлебачанню», што, прымаючы пад увагу стан здароўя Саўчанкі, у бліжэйшы час яе могуць памілаваць або перадаць для адбыцця пакарання на тэрыторыі Украіны.


«Я, хаця і не дапушчаны ў высокія сферы, адчуваю сітуацыю так, што нейкія дамоўленасці пра тое, што ў нейкай форме Надзею вярнуць ва Украіну, існуюць. Пытанне ў тэрмінах і ў іх афармленні», — адзначыў Новікаў.


«Калі прысуд адбыўся, калі чалавек асуджаны і мяркуецца, што прасядзіць 22 гады ў калоніі, з’яўляецца вельмі нетрывіяльная задача: як аформіць паперы, каб яго кудысьці адпусціць», — дадаў Новікаў.


Паводле адваката, у практыцы ёсць дзве працэдуры: памілаванне і перадача для адбыцця пакарання на радзіме.


«Чуткі пра тое, што яе могуць этапаваць, існуюць, але пакуль гэтага не адбылося і пакуль няма прыкметаў, што гэта можа адбыцца. Такое этапаванне само па сабе будзе дэманстратыўным зрывам дамоўленасцяў, якія ўжо адбыліся», — распавёў Новікаў пра перспектывы пераводы Надзеі ў калонію для адбыцця пакарання.


belsat.eu





Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць