Саўчанка прапанавала «здаць» Крым дзеля вяртання Данбаса

Надзея Саўчанка лічыць, што дзеля вяртання Данбаса неабходна адмовіцца ад Крыму. Паводле слоў дэпутата, іншага мірнага шляху яна пакуль не бачыць.

Фота: УНІАН

Фота: УНІАН


Вызваленне Данбаса мірным шляхам прывядзе да здачы Крыма. Такое меркаванне агучыла народны дэпутат Надзея Саўчанка ў эфіры тэлеканала «112 Украіна».

«Адносна таго, што гэта будзе зроблена мірным шляхам, адносна таго, што Расія не вытрымае санкцый — то гэта абавязкова будзе здачай Крыма. На нейкі вызначаны перыяд, як заўсёды, гэта адкладзецца на доўгі час», — заявіла Надзея Саўчанка.

Яна таксама адзначыла, што вызваліць Данбас неваенным шляхам можна за сталом перамоваў.

«Як бы ні крычалі і ня рвалі на сабе вышыванкі некаторыя народныя дэпутаты, колькі б яны ні крычалі, што мы не здадзім. Яны павінны адмовіцца ад Крыму. Ён зараз застаецца непрызнанай акупаванай тэрыторыяй. Крым — гэта чарговае Прыднястроўе. І каб не зрабіць Прыднястроўем яшчэ і Данбас — яны будуць рабіць гэта тым, што пакінуць акупаваным Крым і забяруць Данбас. Іншага мірнага шляху я пакуль не бачу», — упэўненая народны дэпутат.

Намеснік міністра па пытаннях часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб Георгій Тукан заявіў, што Украіна зможа вярнуць акупаваныя тэрыторыі негвалтоўным шляхам ўжо восенню 2017 года ў выпадку захавання санкцый. На думку Георгія Тукана, максімум вызваленне Данбаса можа зацягнуцца да сярэдзіны 2018 года.


Паводле eurobelarus.info

Каментаваць