Саудаўская аравія. Хочаце атакаваць Іран? Мы разам

Кіраўніцтва Саудаўскай Аравіі дало тайную згоду ўраду Ізраіля на выкарыстанне паветранай прасторы краіны для нанясення ракетнага ўдару па Ірану. Такую інфармацыю са спасылкай на свае крыніцы ў дыпламатычных ведамствах апублікавала брытанская “Sunday Times. Тэль-Авіў даўно заяўляў, што ў выпадку рэалізацыі планаў Тэгерану па стварэнню атамнай бомбы можа нанесці прэвентыўны ўдар па базах іранцаў. Але каб дасягнуць тэрыторыі Ірану, ракеты павінны праляцець над Саудаўскай Аравіі і могуць быць збітыя.

Кіраўніцтва Саудаўскай Аравіі дало тайную згоду ўраду Ізраіля на выкарыстанне паветранай прасторы краіны для нанясення ракетнага ўдару па Ірану. Такую інфармацыю са спасылкай на свае крыніцы ў дыпламатычных ведамствах апублікавала брытанская “Sunday Times. Тэль-Авіў даўно заяўляў, што ў выпадку рэалізацыі планаў Тэгерану па стварэнню атамнай бомбы можа нанесці прэвентыўны ўдар па базах іранцаў. Але каб дасягнуць тэрыторыі Ірану, ракеты павінны праляцець над Саудаўскай Аравіі і могуць быць збітыя. Таму рашэнне арабскага ўраду можна лічыць вялікай перамогай ізраільскай дыпламатыі. Дастаткова сказаць, што краіны Саудаўская Аравія і Ізраіль не прызнаюць адна адну.

Па матэрыялах “Le Monde (Францыя)

Каментаваць