Саудаўская Аравія. Конкурс жаночай маральнасці

Адна з галоўных тэм, якія абмяркоўваюцца ў Саудаўскай Аравіі, — хто стане першай міс краю? Аднак абранне першай прыгажуні адбываецца ў Саудаўскай Аравіі ў трохі іншым фармаце, чым на Захадзе. Тут перамагае не вонкавая, а ўнутраная прыгажосць. Такім чынам, 200 кандыдаткам на званне першай прыгажуні прапанавана прадэманстраваць, наколькі яны паважаюць бацьку і маці. Хто праявіць больш павагі, той і перамог. Прычым праяўленне павагі мае быць не абстрактным, а канкрэтным. Сябры журы наведваюць сем’і кандыдатак і фіксуюць іх ступень павагі і любові да дарослых.

Адна з галоўных тэм, якія абмяркоўваюцца ў Саудаўскай Аравіі, — хто стане першай міс краю? Аднак абранне першай прыгажуні адбываецца ў Саудаўскай Аравіі ў трохі іншым фармаце, чым на Захадзе. Тут перамагае не вонкавая, а ўнутраная прыгажосць. Такім чынам, 200 кандыдаткам на званне першай прыгажуні прапанавана прадэманстраваць, наколькі яны паважаюць бацьку і маці. Хто праявіць больш павагі, той і перамог. Прычым праяўленне павагі мае быць не абстрактным, а канкрэтным. Сябры журы наведваюць сем’і кандыдатак і фіксуюць іх ступень павагі і любові да дарослых. Лепшыя ў гэтай катэгорыі стануць удзельнікамі фінальнага шоу, на якім і будзе вызначаны пераможца. У тым, што абранне першай міс мае ў Аравіі падобную формулу, няма нічога дзіўнага: дэфіле па подыуму і дэманстрацыя строяў — галоўныя элементы кожнага конкурсу прыгажосці — у Аравіі немагчымыя. Жанчынам забаронена выходзіць на публіку без паранджы.

Па матэрыялах «Arabia» (Польшча)

Каментаваць