Саудаўская Аравія. Нажом па горлу — гэта гуманізм!

Арабскі часопіс “Al-halal, што займаецца папулярызацыяй у свеце спажывання прадуктаў, зробленых па ісламскіх законах, апублікаваў цікавы артыкул, які прысвечаны праблема забойства жывёл на свята Курбан-байрам. Як вядома, у гэты дзень мільёны галоў буйнай рагатай скаціны прыносяцца ў ахвяру. Зараз у свеце ўзнікла апазіцыя рытуалу, у тым ліку і спосабу забойства — жывёле пераразаюць горла і чакаюць, пакуль з яе не выцеча кроў і яна не памрэ.

Арабскі часопіс “Al-halal, што займаецца папулярызацыяй у свеце спажывання прадуктаў, зробленых па ісламскіх законах, апублікаваў цікавы артыкул, які прысвечаны праблема забойства жывёл на свята Курбан-байрам. Як вядома, у гэты дзень мільёны галоў буйнай рагатай скаціны прыносяцца ў ахвяру. Зараз у свеце ўзнікла апазіцыя рытуалу, у тым ліку і спосабу забойства — жывёле пераразаюць горла і чакаюць, пакуль з яе не выцеча кроў і яна не памрэ. Выдаўцы “Al-halal у адказ на крытыку абаронцаў жывёл у апошнім нумары заяўляюць, што ісламскі метад забою скаціны самы гуманны, і спасылаюцца на дадзеныя Школы ветэрынараў у Гановеры, дзе нядаўна даследавалі рэакцыі жывёл на забойства. У тым ліку правяраўся і ісламскі метад. Выданне сцвярджае, што першыя 3 секунды з моманту закалвання жывёлы не адчувалі болю падчас і пасля надрэзу. На працягу наступных 3 секунд было зафіксаваны стан глыбокага сну і страты свядомасці. У выніку вострага недахопу кровазабеспячэння жыццёва важных цэнтраў мозгу, жывёла траціць прытомнасць. Між тым, як піша часопіс, калі біць таго ж барана токам, дык у арганізме быццам адбываецца спазм цягліцаў, што можа прывесці нават для разрыву сэрца. Не кажучы, што шок выклікае інтаксікацыю арганізму. Застаецца пачакаць контраргументаў праціўнікаў рытуалу Курбан-байрам.

Па матэрыялах расійскай прэсы
 

Каментаваць