Саудаўская Аравія. Рэформы зверху

Асцярожная лібералізацыя — так шматлікія палітолагі расцанілі змены ў складзе кабінета міністраў Саудаўскай Аравіі. З ініцыятывы караля Абдалы (Abdallah), які ўжо чатыры гады кіруе краінай, шэраг функцыянераў дзяржаўнага апарату былі адпраўленыя ў адстаўку. Ім на змену паставілі людзей з выразна мадэрнісцкай пазіцыяй. Самая вялікая сенсацыя — упершыню ў гісторыі краіны партфель міністра атрымала жанчына. Мова пра Нору Файіз (Nura al-Fajez), якая будзе адказваць за Міністэрства адукацыі жанчын. Таксама кідаецца ў вочы адстаўка старшыні Вышэйшага суду.

Асцярожная лібералізацыя — так шматлікія палітолагі расцанілі змены ў складзе кабінета міністраў Саудаўскай Аравіі. З ініцыятывы караля Абдалы (Abdallah), які ўжо чатыры гады кіруе краінай, шэраг функцыянераў дзяржаўнага апарату былі адпраўленыя ў адстаўку. Ім на змену паставілі людзей з выразна мадэрнісцкай пазіцыяй. Самая вялікая сенсацыя — упершыню ў гісторыі краіны партфель міністра атрымала жанчына. Мова пра Нору Файіз (Nura al-Fajez), якая будзе адказваць за Міністэрства адукацыі жанчын. Таксама кідаецца ў вочы адстаўка старшыні Вышэйшага суду. Сімвалічна, што яна адбылася пасля таго, як апошні заклікаў да смяротнага пакарання суайчыннікаў, якія глядзяць праз спадарожнікавыя антэны заходнія каналы. Акрамя таго, у склад савету па пытаннях рэлігіі ўведзены новыя людзі, што дазваляе спадзявацца на паслабленне рэлігійных законаў. Напрыклад, такіх, як забарона Дня закаханых. Усе, хто 14 лютага з’яўляецца на вуліцы з элементамі чырвонага ў адзенні (чырвоны — колер свята), могуць быць арыштаваныя спецыяльнай рэлігійнай паліцыяй. “Гэта самыя вялікія рэформы ў краіне за апошнія 20 гадоў, — пракаментаваў змены адзін з сяброў Кансультатыўнага савету (эрзац парламенту ў Саудаўскай Аравіі).  
Па матэрыялах “Tageszeitung  (Германія)

Каментаваць