Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

САЗ: Вірус Зіка больш не пагражае чалавецтву ў планетарным маштабе

Вірус Зіка на сёння не пагражае чалавецтву ў планетарным маштабе, а ўведзенае ў лютым гэтага года надзвычайнае становішча варта адмяніць.

Такое рашэнне прыняла Сусветная арганізацыя аховы здароўя (САЗ), паведамляюць замежныя СМІ. Паводле ацэнкі экспертаў арганізацыі, распаўсюд захворвання спыніўся. Але разам з тым САЗ працягне працу па перадухіленні ўспышкі вірусу Зіка ў будучыні.

Гэты вірус і яго наступствы застаюцца сур’ёзным выклікам у сферы аховы здароўя, а вакцыны супраць яго дагэтуль няма. Выпадкі заражэння былі зарэгістраваныя болей як у 70 краінах і найбольш пацярпела Лацінская Амерыка. Пераносчыкам вірусу з’яўляюцца камары роду Aedes. Асаблівую небяспеку Зіка ўяўляе для цяжарных жанчын, бо павышае рызыку нараджэння дзіця з цяжкімі паталогіямі.

Паводле Еўрарадыё

Каментаваць