Сенегал. Народ супраць сына прэзідэнта

Намер Абдулая Вада, цяперашняга прэзідэнта Сенегала, перадаць уладу свайму сыну выклікаў пратэсты ў краіне. Карым — сын 85-гадовага прэзідэнта, які кіруе краінай з 2000 года. У пачатку лета Карым атрымаў пасаду суперміністра, што ў вачах грамадства значыла пачатак запуску аперацыі “пераемнік. Статус суперміністра дазваляе Ваду-малодшаму кіраваць адразу пяццю міністэрствамі, у тым ліку МЗС. Апазіцыя адразу абвясціла пра пачатак кампаніі супраць перадачы ўлады ад бацькі да сына. Кампанія атрымала падтрымку насельніцтва.

Намер Абдулая Вада, цяперашняга прэзідэнта Сенегала, перадаць уладу свайму сыну выклікаў пратэсты ў краіне. Карым — сын 85-гадовага прэзідэнта, які кіруе краінай з 2000 года. У пачатку лета Карым атрымаў пасаду суперміністра, што ў вачах грамадства значыла пачатак запуску аперацыі “пераемнік. Статус суперміністра дазваляе Ваду-малодшаму кіраваць адразу пяццю міністэрствамі, у тым ліку МЗС. Апазіцыя адразу абвясціла пра пачатак кампаніі супраць перадачы ўлады ад бацькі да сына. Кампанія атрымала падтрымку насельніцтва. У ліпені па краіне пракацілася хваля пратэстаў, апагеем якіх стаў пагром Міністэрства энергетыкі (ім таксама зараз кіруе сын гаранта). Самае прыкрае для сям’і Вада заключаецца ў тым, што пратэсты адбываюцца на фоне афіцыйнай істэрыкі вакол эвакуацыі з краіны французскіх войскаў. Французскія вайскоўцы знаходзіліся ў Сенегале амаль 200 гадоў. Дзіўным чынам вывад войскаў садзейнічаў росту антыўрадавых настрояў, паколькі напярэдадні суперміністр заклікаў французскі корпус абараняць сенегальскія дзяржаўныя інстытуты, якія ў тым ліку “прадстаўляюць французскія інтарэсы. Прэзідэнцкія выбары ў Сенегале прызначаныя на люты 2012 года.

Па матэрыялах “Jungle World (Германія)

Каментаваць