Сенегал. Закончыўся Сусветны сацыяльны форум

Амаль незаўважна для сусветнай прэсы ў Дакары — сталіцы Сенегала, прайшоў 11-ы Сусветны сацыяльны форум (WSF) (галоўная асамблея антыглабалістаў). Малы інтарэс да форуму з боку прэсы — рэч дастаткова дзіўная, паколькі ў мерапрыемстве ўдзельнічалі 45 тысяч чалавек, сярод якіх прысутнічалі такія вядомыя палітыкі, як былы бразільскі прэзідэнт і цяперашні балівійскі лідар. На форуме абмяркоўвалі такія важныя тэмы, як альтэрнатыўная спажывецкая культура ў якасці сродку выратавання ад глабальнага неўраджаю.

Амаль незаўважна для сусветнай прэсы ў Дакары — сталіцы Сенегала, прайшоў 11-ы Сусветны сацыяльны форум (WSF) (галоўная асамблея антыглабалістаў). Малы інтарэс да форуму з боку прэсы — рэч дастаткова дзіўная, паколькі ў мерапрыемстве ўдзельнічалі 45 тысяч чалавек, сярод якіх прысутнічалі такія вядомыя палітыкі, як былы бразільскі прэзідэнт і цяперашні балівійскі лідар. На форуме абмяркоўвалі такія важныя тэмы, як альтэрнатыўная спажывецкая культура ў якасці сродку выратавання ад глабальнага неўраджаю. Узнікла ініцыятыва стварэння так званага Банку Поўдня, які б дапамагаў сацыяльным праектам у краінах трэцяга свету. Гэта значна больш канкрэтныя тэмы, чым тыя, якія стаялі на павестцы дня папярэдніх форумаў. Спецыялісты мяркуюць, што малая цікавасць публікі да форуму звязана з бурнымі падзеямі ў Паўночнай Афрыцы.

Па матэрыялах “Jungle World (Германія)

Каментаваць