Сербія. Атака гопнікаў

Сербская сталіца яшчэ такога не бачыла. Цэнтр Бялграда атакуюць маладыя хуліганы з акраін, якія шукаюць прадстаўнікоў сексуальных меншасцяў. 26 верасня ў гадавіну прыняцця Еўрасаюзам у 2000 годзе рэзалюцыі ў абароны іх правоў, гомасексуалісты і лесбіянкі традыцыйна арганізуюць якія-небудзь святочныя імпрэзы. Гэтым разам сербскія секс-меншасці хацелі правесці гей-парад, аднак улады ім адмовілі. Тым не менш ксенафобскі настроеная моладзь вырашыла перастрахавацца і не дапусціць вылазак аматараў нетрадыцыйнага сексу. Іх ахвотна падтрымалі правыя экстрэмісцкія групоўкі.

Сербская сталіца яшчэ такога не бачыла. Цэнтр Бялграда атакуюць маладыя хуліганы з акраін, якія шукаюць прадстаўнікоў сексуальных меншасцяў. 26 верасня ў гадавіну прыняцця Еўрасаюзам у 2000 годзе рэзалюцыі ў абароны іх правоў, гомасексуалісты і лесбіянкі традыцыйна арганізуюць якія-небудзь святочныя імпрэзы. Гэтым разам сербскія секс-меншасці хацелі правесці гей-парад, аднак улады ім адмовілі. Тым не менш ксенафобскі настроеная моладзь вырашыла перастрахавацца і не дапусціць вылазак аматараў нетрадыцыйнага сексу. Іх ахвотна падтрымалі правыя экстрэмісцкія групоўкі. Ахвярамі гэтага сталі інтурысты. Не вельмі добра разумеючы асаблівасці культуры сексуальных меншасцяў, гопнікі запісалі туды ўсіх, хто не падобны на сербаў, маўляў, гаворыш на іншай мове — значыць, не натурал. Напады на іншаземцаў у цэнтры сербскай сталіцы набылі такі маштаб, што МЗС краіны быў вымушаны выступіць са спецыяльнай заявай. Між тым, адзін француз, ахвяра гамафобаў, знаходзіцца ў стане комы.

Па матэрыялах «Tageszeitung» (Германія)

Каментаваць