Серыя выбухаў у сірыйскіх гарадах: дзясяткі загінулых

У буйных гарадах Сірыі адбылася серыя выбухаў, перадаюць дзяржаўныя СМІ краіны. Колькасць забітых дасягае 27 чалавек. Аднак пакуль паведамлення пра забітых і параненых толькі пачынаюць паступаць.
У горадзе Хомс выбухам разбураныя некалькі дамоў. Фота AFP

У горадзе Хомс выбухам разбураныя некалькі дамоў. Фота AFP



Два выбухі адбыліся на трасе побач з мостам Арзуна ў горадзе Тартус, які знаходзіцца на захадзе краіны. Паводле “Франс прэс”, спачатку там выбухнула бомба, закладзеная ў машыне. Затым, калі людзі сабраліся, каб дапамагчы параненым пры першым выбуху, яшчэ адзін выбух здзейсніў смяротнік.

У Тартусе размешчаная расійская авіябаза.

Трэці выбух адбыўся на захадзе Дамаска, а таксама, як мяркуецца, замінаваны аўтамабіль выбухнуў у горадзе Хомс. “Асашыэйтэд прэс” таксама паведамляе пра выбух у горадзе Эль-Хасака, што знаходзіцца на паўночным усходзе Сірыі.

Па дадзеных Сірыйскага цэнтра па захаванні правоў чалавека, які знаходзіцца ў Брытаніі, яшчэ адзін выбух адбыўся ў горадзе Эль-Камышлы на паўночным усходзе краіны.

Пакуль паведамлення пра забітых і параненых толькі пачынаюць паступаць. Улады горада Хомс паведамляюць, што пры выбуху бомбы на прапускным пункце загінулі двое салдат. Яшчэ чатыры чалавекі атрымалі раненні, адзін з іх знаходзіцца ў крытычным стане, перадае “Асашыэйтэд прэс”.

“Франс прэс” паведамляе, што ў Тартусе і Эль-Хасаке загінулі як мінімум 10 чалавек. Дзяржаўныя СМІ адзначаюць, што мэтай тых, хто нападаў, былі ўрадавыя і ваенныя аб'екты.


Паводле ВВС



Каментаваць