Шосты дзень невядома месца знаходжання камандзіра севастопальскай вайсковай часткі

Да пошукаў захопленага расейцамі камандзіра ўкраінскай севастопальскай вайсковай часткі капітана другога ранга Вячаслава Дзям'яненка далучыліся яго сябры.



Фота ua.korrespondent.net


Пра гэта "5 каналу" паведаміў таварыш Дзям'яненка Юрый Юрчанка. Па словах афіцэра запасу, камандзір батальёна знаходзіцца ў палоне ў Севастопалі.

 
Нагадаем, знайсці або па крайняй меры выйсці на сувязь з Дзям'яненка спрабуюць ужо шосты дзень запар. Нядаўна ў СМІ з'яўлялася інфармацыя пра тое, што Дзям'яненка знаходзіцца на тэрыторыі горада Севастопаля.

Пра тое, што Дзям'яненку трымаюць у камендатуры ў севастопалі паведаміў у Фэйсбуку кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Цімчук.

 

"Захапіўшыя ўкраінскага афіцэра акупанты без усялякіх тлумачэнняў працягваюць утрымліваць яго ў сваіх засценках", — піша Цімчук .

 

Паводле яго інфармацыі, украінскія дзяржструктуры спрабуюць весці перамовы з расійскім ваенным камандаваннем з патрабаваннем неадкладна выпусціць захопленага камандзіра. Аднак пакуль гэтыя перамовы не даюць плёну.


Адначасова сваякі выкрадзенага афіцэра звярнуліся ў МЗС Украіны з просьбай пачаць працу па вызваленні Дзям'яненкі.


 

" Пра пачатак такой працы з боку ўкраінскіх дыпламатаў пакуль не вядома", — адзначыў Цімчук.

Нагадаем, што ў пятніцу з крымскага палону ўжо было вызвалена пяць украінскіх афіцэраў. Чакалася, што ў гэтай групе будзе і Дзям'яненка, але капітан другога рангу застаўся ў палоне, яго тэлефон адключаны.

"Дзям'яненка з той катэгорыі, у якой я абсалютна ўпэўнены, што ёнпатрыёт Украіны, спецыяліст, і ён нязломны. Ён з ЦІПсАЦэнтра інфармацыйна-псіхалагічных аперацый. Думаю, адна з прычын, чаму ён не вызвалены, — яго прынцыповая пазіцыя ", — сказаў у каментары "Украінскай праўдзе" міністр абароны Ўкраіны Уладзіслаў Селязнёў.

Каментаваць