Што адбылося сёння ў свеце

Брыфінг цікавых навін з заходняга паўшар'я.



Магічныя цыфры прэзідэнта

 

Прэзідэнту Абаме не хапае аднаго голасу з 34, каб падтрымаць вета Белага Дома на рэзалюцыю рэспубліканцаў супраць атамнай дамовы з Іранам. Затым яму спатрэбяцца 41 голас, каб скасаваць гэтую рэзалюцыю. Дзяржаўны сакратар Джон Керы падчас сенняшняй прамовы ў Філадэльфіі выступіў за падпісанне пагаднення.

 

Прыгоды мігрантаў

 

Тысячы мігрантаў прыйшлі сення на берагі Грэцыі, урад абмяркоўвае, што з імі рабіць. І тысячы іншых прыехалі ў Германію, якая зноўку з’яўляецца цэнтрам еўрапейскай драмы. Іх сустрэла паліцыя, якая суправаджала іх да першага неабходнага крока — рэгістрацыі.

 

Кліматычная палітыка Вашынгтона

 

Прэзідэнт Абама сёння ініцыяваў федэральныя грантавыя праграмы для арктычных раёнаў, чые берагавыя тэрыторыі і інфракструктура разбураюцца з-за пацяплення марскіх вод.

 

Змрок у Мехіка

 

Падчас шырокага эканамічнага і палітычнага песімізму ў грамадстве прэзідэнт Энрыке Пенья Ніета дае сення сваю штогадовую справаздачу нацыі ў Мехіка. Прэзідэнту Гватэмалы не далі пакінуць краіну ўчора. Кангрэс Гватэмалы вызваліў прэзідэнта ад крымінальнай недатыкальнасці, 5 месяцаў пасля таго, як высветліліся ягоныя фінансавыя махінацыі на дзяржаўнай мяжы.

                               

Рынкі

 

Акцыі Уолл Стрыт падняліся больш за адзін працэнт, еўрапейскія рынкавыя індэксы нашмат вышэй, азіяцкія індэксы апусціліся ніжэй. 

 

Індыя будзе апошняй краінай, дзе з’явіцца Google

 

Адзін з чальцоў індыйскага антыманапольнага агенства адзначыў, што кампанія злоўжывае сваей дамінуючай пазіцыяй сярод пошукавых сістэм — як паведамляюць людзі, знаемыя з дакладам, які не быў апубліканы. 

 

Франчызы McDonalds  пачнуць прапаноўваць меню ранішняга сняданка на працягу ўсяго дня, дзеля таго каб прадухіліць далейшы спад продажаў.

 

Навялікшая кампанія па вытворчасці цацак Lego пашыраецца яшчэ больш. Датская фірма паведаміла сення, што яна павялічыла даходы на 31% і продажы на 23% за паўгады, дзякуючы паспяховай супольнай працы з азіяцкім бізнэсам.

                             

 Фільмы

                              

11-дзённы венецыянскі міжнародны кінафестываль адкрываецца сення кіном пра альпінісцкую трагедыю “Эверэст”, з Джэйкам Гіленхалам у галоўнай ролі.

                             

Што адбываецца на “U.S. Open”

                              

Серэна Уільямс згуляе свой сэт сення апоўдні па амерыканскім часе, яе сястра Венера далучыцца да турніра падчас другога раунда.

                             

Дзейсны чэмпіён Марын Чыліч, Рафаэль Надаль і Новак Джокавіч таксама згуляюць сёння.

Каментаваць