Што рабіць з Раманам Паланскі?

Тэма, якую зараз найчасцей абмяркоўваюць у чатах і інтэрнэт-форумах краін СНД, — справа Рамана Паланскі. Дзякуючы гэтай палеміцы можна зрабіць пэўныя высновы пра стан духоўнасці, прававой культуры, маралі нашага грамадства. Прапануем невялікую падборку каментараў карыстальнікаў сеціва з розных краін СНД.



Тэма, якую зараз найчасцей абмяркоўваюць у чатах і інтэрнэт-форумах краін СНД, — справа Рамана Паланскі. Дзякуючы гэтай палеміцы можна зрабіць пэўныя высновы пра стан духоўнасці, прававой культуры, маралі нашага грамадства. Прапануем невялікую падборку каментараў карыстальнікаў сеціва з розных краін СНД.

«Шмат хто здзіўляецца маёй жорсткай пазіцыі — злачынца павінен сядзець у турме. Я лічу, што згвалтаванне маленькага чалавека трэба разглядаць як забойства. Паколькі адбываецца забойства чалавечай душы. І не істотна, калі гэта адбылося — 32 гады таму або 106. Шмат хто піша, што Паланскі вельмі старэнькі, яму 76 гадоў. Так мы дагаворымся да поўнай лухты — 90-гадовых фашысцкіх злачынцаў пачнём прабачаць і выпускаць на волю. Калі чалавек зрабіў злачынства, ён павінен быць пакараны, кім бы ён ні быў па прафесіі — палітык, рэжысёр, шафёр. Закон для ўсіх павінен быць аднолькавы».

«Маральны крызіс — гэта калі рэжысёра-педафіла: А) не паса­дзяць пад ціскам грамадскасці і такім чынам створаць прэцэдэнт — калі ты педафіл, аднак вядомы і таленавіты, то наперад, рабі, што захочаш; Б) пасадзяць, і ён ператворыцца ў пакутніка, ахвяру артадаксальных законаў Дзікага Захаду, якія безумоўна трэба мяняць».

«Вакол ідуць размовы пра тое, што Паланскі ў сваім жыцці нацярпеўся, што 13-гадовую дзяўчынку можна было і дара­ваць. Тым больш, што наш стары — геній. Усё гэта цудоўна, аднак хіба вы б прабачылі генія, які спакусіў вашу дачку?»

«Людзям, які маюць уяўленне пра індустрыю моды і яе эпіфеномены, усё зразумела, калі ім гавораць: дзяўчынка, якую згвалціў Паланскі, была фотамадэллю. І ёй было толькі 13 гадоў. Фотамадэль. Гэта слова мяняе ўсё карэнным чынам».

«Спрэчка вакол Паланскі — гэта супрацьстаянне Амерыкі і Еўропы. Апошняя дробязна помсціць Еўропе. Помсціць культуралагічна. Мы ўсе ведаем, што Амерыка ахоплена комплексам непаўнавартаснасці. Водападзел вечны».

«Маразм шырыцца і становіцца больш моцным. Папросту няма слоў. Камусьці зноў патрэбна праславіцца ў чарговым крыжовым паходзе і распачаць паляванне на ведзьмаў. Няўжо больш няма ніякіх праблем, якія трэба сапраўды абмяркоўваць і вырашаць. Не! Вось трэба ўзняць хвалю супраць старога рэжысёра і яго ахвяры — маці сямейства, якой далёка за 40. Дарэчы, яна просіць прыпыніць увесь гэты маразм і пакінуць у спакоі яе сям’ю і Паланскі. Але зноў — не. Войскі дабра і справядлівасці ідуць наперад праз лёсы людзей у імя светлых ідэяў чалавецтва. Справа закончылася 30 гадоў таму!»

«Дзяўчына падманула яго наконт свайго ўзросту (выглядала яна, дарэчы, на ўсе 16), напілася шампанскага, накурылася траўкі. Ды не ўтрымаўся, падонак. Што вы хацелі ад паляка. Тэмперамент падвёў. Ну, блін, давайце яго кастрыруем у 76 гадоў. А лепш адразу расстраляем. Не, лепш спачатку расстраляем, а потым кастрыруем. Няма слоў».

 «Дарэчы, нават зэкі такіх злачынцаў у турме караюць. Аказваецца, што нашы зэкі больш справядлівыя, чым грамадства. Яны не робяць папраўкі на тое, што «магчыма, дзяўчынка сама спакусіла яго».

«Паланскі абараняюць усе нармальныя людзі ў Еўропе. Рэжысёры, пісьменнікі, палітыкі і г.д. (я не маю на ўвазе Расію, дзе яго ўсе дружна ненавідзяць). Ніхто не апраўдвае тое, што ён зрабіў. Яго абараняюць ад дзіўных паводзінаў амерыканскай Феміды, якая запатрабавала яго выдачы праз 32 гады пасля таго, што ён нарабіў. Пры гэтым сама ахвяра Паланскі даўно патрабуе прыпыніць яго пераслед. Кожны чалавек, незалежна ад таго, што ён зрабіў, мае права на абарону ад учынкаў, якія здаюцца непрапарцыйнымі».

«А дзе былі бацькі 13-гадовага дзіцяці, якая знаходзілася ўначы на кватэры ў кампаніі 40-гадовых мужыкоў, якія абкурыліся, на чужой кватэры?»

«Думаю, што над Паланскі трэба зрабіць паказальны судовы працэс. Даць яму гадоў 60 турмы ў лепшых традыцыях барацьбы з педафіламі. Трэба прадэманстраваць, што за секс з дзецьмі няма тэрміну даўніны. Ператварыць яго ў монстра. Фільмы забараніць».

«Па-сутнасці, Рома сам вінаваты. Стаў на шлях барацьбы з амерыканскім судом. Трэба было папросту наняць шмат добрых юрыстаў і абаронцаў».

«Ніхто не мае маральнага права называць асобу педафілам, забойцам і г. д., пакуль гэта не ўстанавіў суд. У дадзеным выпадку судовыя слуханні яшчэ не адбыліся».

«Вядома пра тое, што пацярпелая сама просіць не пераследаваць Паланскі ў судовым парадку. Гэта зразумела: нашто жанчыне цягнуць праз усё жыццё шлейф той гісторыі, якую будуць абмяркоўваць усе, каму захочацца. Грамадства абараняе сябе за кошт драмаў асобных людзей?»

«Я даўно не веру ў судовую справядлівасць, аднак думаю, што, магчыма, зноў паверу ў яе, калі педафіла такога рангу кінуць за краты».

-------------------------------------------------

Для даведкі:

Славуты рэжысёр Раман Паланскі — лаўрэат шматлікіх прэмій — быў арыштаваны ў Швейцарыі ў суботу 26 верасня па запыце амерыканскіх уладаў. У 1978 годзе ў США ён быў прызнаны вінаватым у згвалтаванні 13-гадовай дзяўчынкі Саманты Геймер у доме акцёра Джэка Нікалсана. Аднак на гэты час рэжысёр ужо збег у Еўропу, хаця абвінавачанне прызнаў. На мінулым тыдні яго арыштавалі падчас візіту ў Швейцарыю. Цяпер Рамана Паланскі чакае экстрадыцыі ў ЗША. Між тым, урады краін ЕС і многія славутыя акцёры і рэжысёры патрабуюць вызвалення Паланскі.

Каментаваць