Швецыя. Піраты сталі зялёнымі

Крысціян Энгстром (Christian Engström), дэпутат Еўрапейскага парламента ад шведскай Партыі піратаў заявіў, што збіраецца стаць сябрам фракцыі Зялёныя — Свабодны альянс. Партыя піратаў, нагадаем, была створаная ў 2006 годзе і будуе сваю праграму на адзіным лозунгу — барацьбе супраць аўтарскіх правоў у кампутарным бізнесе. Дакладней, размова ідзе аб праве вольна выкладваць у сеціва якую-заўгодна лічбавую прадукцыю і карыстацца ёй. Такая, на першы погляд, прымітыўная ўстаноўка карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод моладзі.
Крысціян Энгстром (Christian Engström), дэпутат Еўрапейскага парламента ад шведскай Партыі піратаў заявіў, што збіраецца стаць сябрам фракцыі Зялёныя — Свабодны альянс. Партыя піратаў, нагадаем, была створаная ў 2006 годзе і будуе сваю праграму на адзіным лозунгу — барацьбе супраць аўтарскіх правоў у кампутарным бізнесе. Дакладней, размова ідзе аб праве вольна выкладваць у сеціва якую-заўгодна лічбавую прадукцыю і карыстацца ёй. Такая, на першы погляд, прымітыўная ўстаноўка карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод моладзі. Дзякуючы ёй “піраты” атрымалі ў Швецыі на чэрвеньскіх выбарах у Еўрапарламент аж 7 працэнтаў галасоў, што дало ім права даслаць аднаго дэпутата ў Брусель (усяго Швецыя прадстаўленая 18 дэпутатамі). Лідэры еўрапейскіх Зялёных з вялікім энтузіязмам адрэагавалі на намеры Хрысціяна. Старшыні фракцыі Зялёныя — Свабодны альянс Даніэль Кон-Бендзіт і Рэбека Хармс кажуць, што цешацца з заявы “піратаў”. Апошнія лічаць, што ва ўсіх сферах, акрамя пытання копірайту, іхнія пазіцыі супадаюць з пазіцыямі Зялёных. Па матэрыялах “Liberation” (Францыя)

Каментаваць