Швецыя. Шведы не хочуць плаціць за вяселле прынцэсы

Грамадзяне Швецыі арганізавалі на сайце Facebook (аналаг Аднакласнікаў) ініцыятыўную групу, якая выступае супраць арганізацыі вяселля прынцэсы Вікторыі за кошт падаткаплатнікаў. Людзі не разумеюць, нашто каралеўскай сям’і браць грошы з бюджэту, калі яна і так штогод атрымлівае ад дзяржавы 112 мільёнаў крон (80 тысяч еўра). Раней кароль Карл XVI Густаў звярнуўся да Міністэрства фінансаў і папрасіў выдаць для шлюбу Вікторыі дадаткова 2,2 мільёна еўра. Парламентарыі быццам і не супраць. А вось карыстальнікі інтэрнэту з імі не згодныя.

Грамадзяне Швецыі арганізавалі на сайце Facebook (аналаг Аднакласнікаў) ініцыятыўную групу, якая выступае супраць арганізацыі вяселля прынцэсы Вікторыі за кошт падаткаплатнікаў. Людзі не разумеюць, нашто каралеўскай сям’і браць грошы з бюджэту, калі яна і так штогод атрымлівае ад дзяржавы 112 мільёнаў крон (80 тысяч еўра). Раней кароль Карл XVI Густаў звярнуўся да Міністэрства фінансаў і папрасіў выдаць для шлюбу Вікторыі дадаткова 2,2 мільёна еўра. Парламентарыі быццам і не супраць. А вось карыстальнікі інтэрнэту з імі не згодныя. “Шмат хто са шведаў у часы крызісу абмяжоўвае свае патрэбы. Чаму кароль так не робіць? — пратэстуе адзін з удзельнікаў веб-акцыі. З 31-гадовай Вікторыяй, нагадаем, збіраецца ажаніцца 35-гадовы трэнер. Вяселле прызначана на пачатак лета.


Па матэрыялах “Der Welt (Германія)

Каментаваць