Швецыя. Спартовыя шорты і правы чалавека

16-гадовая дзяўчына Сара Х. з аднаго паўднёвага шведскага горада паставіла на вушы ўсю грамадзянскую супольнасць з-за спартовых шортаў. Яна гуляе ў баскетбольнай камандзе, дакладней, гуляла. З-за таго, што яна кожны раз, калі выходзіла на пляцоўку, запраўляла майку ў шорты, прыкладна год таму яе пачалі рэгулярна адпраўляць на лаву запасных. Шведская баскетбольная федэрацыя па патрабаваннях Сусветнай федэрацыі забараняе гуляць у такой форме, а Сара ў сваю чаргу кажа, што саромеецца скакаць перад публікай у іншым выглядзе.

16-гадовая дзяўчына Сара Х. з аднаго паўднёвага шведскага горада паставіла на вушы ўсю грамадзянскую супольнасць з-за спартовых шортаў. Яна гуляе ў баскетбольнай камандзе, дакладней, гуляла. З-за таго, што яна кожны раз, калі выходзіла на пляцоўку, запраўляла майку ў шорты, прыкладна год таму яе пачалі рэгулярна адпраўляць на лаву запасных. Шведская баскетбольная федэрацыя па патрабаваннях Сусветнай федэрацыі забараняе гуляць у такой форме, а Сара ў сваю чаргу кажа, што саромеецца скакаць перад публікай у іншым выглядзе. Пасля таго, як яе ў чарговы раз не пусцілі на пляцоўку, яна звярнулася ў суд. Суддзя, аднак, не зразумеў спартсменку. Наступнай інстанцыяй стаў камітэт, які займаецца выпадкамі дыскрымінацыі. Цяпер чакаецца яго вердыкт. “Я грамадзянка Швецыі і адчуваю дыскрымінацыю, — кажа Сара. Цікава, што Міжнародная баскетбольная федэрацыя кажа, што ўвяла новыя правілы спартовага адзення кіруючыся прынцыпамі эстэтыкі.

Па матэрыялах “Tageszeitung (Германія)
 

Каментаваць