Швейцарыя. Сусветная канферэнцыя супраць расізму і за антысемітызм

На 20–24 красавіка ў Жэневе прызначана другая сусветная канферэнцыя супраць расізму. Напярэдадні арганізатары робяць усё магчымае, каб пазбегнуць скандалу. Яны памятаюць вынікі першай канферэнцыі, якая адбылася ў верасні 2001 года ў Дурбане (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка). Падчас таго з’езду былі прынятыя яўна антысеміцкія рэзалюцыі. Дэлегаты нават адмаўлялі факт Халакосту. У выніку прадстаўнікі Ізраілю пакінулі канферэнцыю. Іронія гісторыі — праз два дні пасля заканчэння мерапрыемства Аль-Каіда атакавала ЗША. Новая канферэнцыя абяцае быць яшчэ больш скандальнай.

На 20–24 красавіка ў Жэневе прызначана другая сусветная канферэнцыя супраць расізму. Напярэдадні арганізатары робяць усё магчымае, каб пазбегнуць скандалу. Яны памятаюць вынікі першай канферэнцыі, якая адбылася ў верасні 2001 года ў Дурбане (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка). Падчас таго з’езду былі прынятыя яўна антысеміцкія рэзалюцыі. Дэлегаты нават адмаўлялі факт Халакосту. У выніку прадстаўнікі Ізраілю пакінулі канферэнцыю. Іронія гісторыі — праз два дні пасля заканчэння мерапрыемства Аль-Каіда атакавала ЗША. Новая канферэнцыя абяцае быць яшчэ больш скандальнай. Палкоўнік Кадафі, які будзе прадстаўляць Лівію, ужо заявіў, што стане дамагацца прызнання ісламу універсальнай рэлігіяй чалавецтва. Баючыся новага выбуху антысемітызму, афіцыйны Парыж ужо заклікаў да байкоту сустрэчы. Між тым, арганізатары кажуць, што антысеміцкіх забабонаў не дапусцяць. Яны, напрыклад, дабіліся таго, што з тэкстаў праектаў рэзалюцыі выключана слова «габрэй».

Па матэрыялах «Charle hebdo» (Францыя)

Каментаваць