Швейцарыя. Трасянка легалізаваная

Швейцарскі парламент даў згоду на афіцыйнае выкарыстанне мясцовага варыянта нямецкай мовы. Швейцарская нямецкая мова — гэта нешта накшталт нашай трасянкі, калі нямецкія словы гучаць з мясцовай афарбоўкай. Напрыклад, вядомы нямецкі «грус» (прывітанне) вымаўляецца як «грузі» і г.д. Першымі права размаўляць на дыялекце атрымалі дэпутаты. Цяпер, выступаючы на трыбуне, ім не трэба гвалціць сябе, размаўляючы на літаратурнай нямецкай мове. Аднак гэтым справа не абмяжуецца.

Швейцарскі парламент даў згоду на афіцыйнае выкарыстанне мясцовага варыянта нямецкай мовы. Швейцарская нямецкая мова — гэта нешта накшталт нашай трасянкі, калі нямецкія словы гучаць з мясцовай афарбоўкай. Напрыклад, вядомы нямецкі «грус» (прывітанне) вымаўляецца як «грузі» і г.д. Першымі права размаўляць на дыялекце атрымалі дэпутаты. Цяпер, выступаючы на трыбуне, ім не трэба гвалціць сябе, размаўляючы на літаратурнай нямецкай мове. Аднак гэтым справа не абмяжуецца. Партыя «Дэмакратычны саюз цэнтра» (UDC) у кантонах, дзе яна фармуе мясцовы ўрад, ужо пачала ўводзіць «трасянку» ў дашкольныя ўстановы. Валоданне гэтым дыялектам стала абавязковым для настаўнікаў. Дарэчы, у тым ліку гэты праект накіраваны супраць эміграцыі з Германіі. Шматлікія немцы ў пошуках лепшай працы і заробку ахвотна едуць жыць ў Швейцарыю.

Паводле нямецкай прэсы
 

Каментаваць