Сінгапур. З мюзікла «Адрынутыя» прыбралі пацалунак мужчын

Улады Сінгапура дамагліся выдалення сцэны пацалунку двух мужчын з мясцовай пастаноўкі мюзікла "Адрынутыя". На пацалунак двух мужчын у мюзікле паскардзіліся гледачы.

Сцэна з мюзіклу "Адрынутыя", фота www.ceetiz.ru


Правы ЛГБТ застаюцца для Сінгапура складанай тэмай. У апошнія гады суды адхілілі адразу некалькі іскаў аб скасаванні артыкула крымінальнага кодэксу, якая прадугледжвае пакаранне за мужаложства.

 

Сінгапурскія рэгулюючыя органы паведамілі прадзюсарам знакамітага брадвейскага мюзікла "Адрынутыя", што пастаноўка не адпавядае ўзроставаму рэйтынгу, які ёй прысвоілі. Пасля гэтага аўтары мюзікла выдалілі спрэчную сцэну з шоў, паведамляе ВВС.

 

Рэгулюючыя органы сцвярджаюць, што ў дадзеным ім на разгляд сцэнары мюзікла гэтай сцэны не было, і таму яму прысвоілі рэйтынг, які дазваляе патрапіць на шоў ўсім жадаючым.

 

Аўтары мюзікла заяўляюць, што сцэна насіла камічны характар. Паводле іх слоў, яны не ставілі задачу прапагандаваць аднаполыя адносіны. Тым не менш рэгулятар ужо прыгразіў ім дадатковымі санкцыямі.

 

Гледачы паскардзіліся на абуральную сцэну пацалунка мужчын у мюзікле.

 

Скарга на пацалунак двух мужчын з'явілася на фоне іншага скандалу, звязанага з ЛГБТ. Сінгапурскіх гей-актывістаў абвінавацілі ў атрыманні фінансавай падтрымкі мітынгу Pink Dot з-за мяжы.

 

Мітынг пад назвай Pink Dot ("Ружовая кропка") прайшоў у Сінгапуры 4 чэрвеня. Аго спонсарамі выступілі, прыватнасці, JPMorgan, Google і Barclays.

 

Улады Сінгапура 8 чэрвеня заявілі, што лічаць недапушчальным фінансаванне такіх мерапрыемстваў з-за мяжы.

 

Каментаваць