SIPRI: Працэс ядзернага раззбраення ў свеце запаволіўся

Буйныя ядзерныя дзяржавы паступова скарачаюць свае арсеналы, але ўкладваюць сродкі ў іх мадэрнізацыю, гаворыцца ў штогадовым дакладзе інстытута SIPRI.

Ракетны комплекс "Тополь-М" на Краснай плошчы


Працэс ядзернага раззбраення ў свеце запаволіўся — буйныя атамныя дзяржавы паступова памяншаюць свае арсеналы, але актыўна інвестуюць у іх мадэрнізацыю. Такую выснову робяць супрацоўнікі Стакгольмскага інстытута даследаванняў праблем міру (SIPRI) у сваёй справаздачы, прадстаўленай у панядзелак, 13 чэрвеня.

 

Па дадзеных SIPRI, усяго ў свеце налічваецца 15 395 ядзерных боегаловак (15 850 у 2015 годзе). На долю Расіі і ЗША прыходзіцца 93 працэнта сусветнай ядзернай зброі (7290 і 7000 боегаловак адпаведна). Астатнюю частку дзеляць сем дзяржаў: Францыя (300), Кітай (260), Вялікабрытанія (215), Пакістан (100–130), Індыя (100–120), Ізраіль (80), Паўночная Карэя (меркавана 10).

 

Усе ядзерныя дзяржавы па-ранейшаму прытрымліваюцца дактрыны пра ядзернае стрымліванне, што не пакідае вялікіх надзей на сапраўдны прагрэс у ядзерным раззбраенні, робяць выснову эксперты

 

На думку эксперта SIPRI Ханса Крыстансена, амбіцыйны план мадэрнізацыі ядзерных узбраенняў, прадстаўлены ўрадам Абамы, моцна кантрастуе з абяцаннем прэзідэнта ЗША скараціць колькасць ядзернай зброі і знізіць важнасць яе ролі ў амерыканскай стратэгіі бяспекі.

 

Да 2024 года ЗША маюць намер інвеставаць прыкладна 348 млрд долараў у свае атамныя арсеналы.

 

Расія таксама інвесціруе ў ядзерную мадэрнізацыю значныя сродкі. Згодна Дагавору аб мерах па далейшым скарачэнні і абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў (СНУ) паміж ЗША і РФ, які ўступіў у сілу ў 2011 годзе, дзве краіны павінны скараціць колькасць боегаловак да 1550 з кожнага боку.

 

Паводле www.dw.com

Каментаваць