Сямейныя праблемы камуніста Сіманенкі

Секс-сімвалам Украіны нечакана стаў лідэр камуністаў, які публічна прызнаўся, што мае каханку, малодшую за яго на 25 гадоў.

У сямейным жыцці галоўнага камуніста Украіны Пятра Сіманенкі (56 гадоў) надыходзяць вясёлыя часы. Ён спрабуе скасаваць шлюб са сваёй жонкай Святланай, каб ажаніцца з маладой журналісткай.



Секс-сімвалам Украіны нечакана стаў лідэр камуністаў, які публічна прызнаўся, што мае каханку, малодшую за яго на 25 гадоў.

У сямейным жыцці галоўнага камуніста Украіны Пятра Сіманенкі (56 гадоў) надыходзяць вясёлыя часы. Ён спрабуе скасаваць шлюб са сваёй жонкай Святланай, каб ажаніцца з маладой журналісткай.

Святлана і Пётр аднагодкі. Яны сябруюць з 9-га класа. Пазнаёміліся падчас гульні ў шахматы. Святлана тады перамагла Пятра, што прымусіла яго па-іншаму паглядзець на дзяўчыну. Ад шлюбу Сіманенкі маюць двух сыноў — Андрэя (1974) і Канстанціна (1977). А таксама ўнукаў — дзевяцігадовага Валодзю і пяцігадовую Лізу.

Здавалася б, сям’я кіраўніка КПУ — моцная ячэйка грамадства. Тым больш, Сіманенка — не нейкі радыкальны камуніст, паслядоўнік Аляксандры Калантай, якая прапагандавала тэорыю “шклянкі вады і вольны шлюб. Ён — камуніст старой савецкай закваскі.

І вось — нечаканы разрыў. Прычына банальная — Аксана Вашчанка, што нарадзілася ў 1978 годзе, парламенцкая журналістка кампаній Украінскага радыё і станцыі “Эра.

Адносіны паміж Аксанай і Пятром яўна выйшлі за межы флірту. Тыдзень таму Вашчанка нарадзіла галоўнаму камуністу краіны дачку. Ёй ужо далі імя Марыя. Застаецца дадаць, што роды прайшлі ў элітным шпіталі Ісіда.

Раман Сіманенкі і Аксаны, як піша ўкраінская жоўтая прэса, цягнецца з 2004 года, калі ва Украіне пачалася прэзідэнцкая кампанія. Тады маладую журналістку накіравалі ў каманду Сіманенкі, які таксама балатаваўся на пасаду кіраўніка дзяржавы. Разам ім давялося ездзіць па ўсёй краіне. Пасля гэтага яны пасябравалі. Пачаўся раман. Сіманенка не сквапіўся на падарункі. Кожны раз ён дараваў ёй па 50 ружаў.

Самае смешнае, што шмат хто з палітычнага бамонду ведаў пра паходы галоўнага камуніста налева. Адзін з дэпутатаў-камуністаў на ўмовах ананімнасці паведаміў прэсе, што Аксана даўно стала прычынай канфлікту ў сям’і Сіманенкі. Жонка не магла прабачыць мужу здрады.

Часта закаханых бачылі і наведвальнікі клуба “5-ы элемент (адзін з самых вядомых клубаў Кіева). Афіцыянтам яны запомніліся сваім аўтамабілем “Лексус і дарагімі аксесуарамі.

Узнікае лагічнае пытанне: калі ўсе ведалі, чаму праўда выплыла толькі зараз? Шмат якія эксперты падазраюць, што тут не абышлося без палітыкі.

Па-першае, сам Сіманенка вельмі асцярожна і мала гаворыць на гэту тэму. Часам катэгарычна заяўляе: “Я не буду адказваць на любыя пытанні. Гэта маё асабістае жыццё.

Затое яго жонка ахвотна распавядае пікантныя падрабязнасці, кшталту: “Пётр Мікалаевіч ужо паўгода не жыве дома, яна (Аксана) мне тэлефанавала, а я не брала слухаўку. Таксама высвятляецца, што лідэр КПУ ўжо спрабаваў развесціся з жонкай, аднак Данецкі суд адмовіў у разглядзе справы, паколькі Святлана і Пётр прапісаныя ў Кіеве. Цяпер Сіманенка будзе спрабаваць атрымаць развод у сталіцы. Аднак зрабіць гэта будзе цяжка. Пакуль фармальная жонка адмаўляецца даць яму свабоду.

“Я жадаю захаваць сям’ю. Ён увесь час казаў пра мараль, і такім чынам закалыхаў маю пільнасць, — лічыць Святлана. У яе ёсць яшчэ шмат цікавых аргументаў кшталту: “Яна яго апаіла, адурманіла, а Пеця як мужык на яе клюнуў.

Апошнім часам Святлана любіць паўтараць пра неадпаведнасць Пятра Сіманенкі прынцыпам этыкі камуністычнага правадыра. “Гэта не варты камуніста ўчынак, — кажа яна. Якраз гэты момант вельмі цікавіць палітолагаў. Імідж лавеласа кепска пасуе вобразу сапраўднага камуніста і можа адлюстравацца на шанцах Сіманенкі стаць кандыдатам на пасаду прэзідэнта ў наступным годзе. Ходзяць чуткі, што менавіта канкурэнты Сіманенкі падштурхнулі Святлану зладзіць скандал. Такой думкі прытрымліваецца і сам Сіманенка.

Калі скандал справакавалі праціўнікі старшыні КПУ, то разлік быў зроблены правільны. Амурныя прыгоды Пятра будуць яму каштаваць нейкіх пунктаў. У КПУ назіраецца відавочны раскол па пытанню наконт таго, як ставіцца да ўчынку лідэра. Адны камуністы робяць выгляд, што нічога не здарылася. “Сям’я — асабістае справа кожнага. Нідзе не напісана, што развод парушае камуністычныя прынцыпы, — заявіў дэпутат КПУ Аляксандр Голуб.

Другія, як Юры Саламацін, кажуць, што паводзіны Святланы Сіманенка можна зразумець: яна маці і жонка. А калі б такое здарылася ў былой КПСС, Сіманенка паклаў бы партбілет на стол.

На інтэрнэт-форумах відавочна, што жаночы электарат вельмі крытычна ўспрыняў учынак Сіманенкі. У прыклад ставяць Віктара Януковіча. Яго жонка даўно стала аб’ектам жартаў за свой, на думку некаторых, не вельмі прывабны знешні выгляд. Аднак Януковіч вядомы як добры сем’янін.

У іншых каментарах дамінуюць наступныя думкі: “Сіманенка правільна зрабіў, што кінуў старую непрыгожую мымру, якая перастала сачыць за сабой. Сапраўдны мужык! і “Ва ўсім вінаватая журналістка, якая акруціла чалавека, што мае грошы. Але няхай не радуецца: на чужым няшчасці свайго шчасця не пабудуеш.

Аднак найбольш арыгінальную думку выказаў вядомы журналіст Яўген Ехельзон. Ён лічыць, што адзюльтэр Сіманенкі адчыняе каласальныя гарызонты ператварэння КПУ з партыі сталіністаў-маразматыкаў у партыю нармальных еўрапейскіх левых, якія падтрымліваюць жаночы рух, лесбіянак, гомасексуалістаў, прынцып вольнага шлюбу і г.д.
 

Каментаваць