Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Сярэдні заробак у Польшчы перасягнуў тысячу еўра

Сярэдні заробак у Польшчы ў ліпені вырасла на 4,9% у параўнанні з аналагічным перыядам у мінулым годзе. Пра гэта праінфармавала Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.


Па звестках ведамства, сярэдняя зарплата ў ліпені склала 4 тыс. 502 злотых, або 1 тыс. 54 еўра.

Акрамя таго, аналітыкі Галоўнага статыстычнага ведамства адзначаюць, што занятасць у прадпрымальніцкім сектары ў ліпені вырасла на 4,5% у параўнанні ў мінулым годам.

«Гэта сведчыць аб тым, што сітуацыя на рынку працы спрыяе работнікам. Фірмы ў далейшым хочуць працаўладкоўваць людзей, хоць часам маюць праблемы з тым, каб знайсці адпаведныя кадры», — адзначыў эканаміст банка Bank Zachodni WBK Пётр Бялецкі.

Эксперт мяркуе, што інфармацыя пра ўзровень заработнай платы павінна быць ацэненая станоўча. Пры гэтым эканаміст падкрэсліў, што гэтыя лічбы адносяцца толькі да пэўных сфер эканомікі.

Паводле «Нашай Нівы»

Каментаваць