Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Сепаратысты ў чарговы раз не дачакаліся Януковіча

Ні на Вербніцу, ні на Пасху сепаратысты на ўсходзе Украіны не дачакаліся анансаванага прыезду Віктара Януковіча. Ці то сітуацыю прарасійскія сілы не могуць давесці да патрэбнай кандыцыі, ці то Януковіч раптам адмовіўся гуляць у пуцінскія гульні... А вось прызначаны в.а. губернатара Крыму Аксёнаў лічыць, што Януковіч збаяўся.



Білборд у Вінніцы


Януковіч збаяўся. Чакаем яго 11 мая ў Данецку, — пра гэта 20 красавіка, паведаміў самаабвешчаны прэм'ер, а таксама прызначаны Пуціным в.а. губернатара Крыма Сяргей Аксёнаў ў сваім Twitter, перадае Цензор.НЕТ.

«Януковіча пакуль нешта не відаць у Данецкай Народнай Рэспубліцы. Падобна на тое, што гэта чарговая «качка», а Януковіч збаяўся. А людзі верылі і спадзяваліся», — напісаў Аксёнаў.


Паводле яго слоў, чакаецца прыезд былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча на рэферэндум 11 мая ў Данецк.

Каментаваць