Сёлета Парашэнка хоча вярнуць Данбас Украіне

Пра гэта прэзідэнт Украіны заявіў на першай у 2016 годзе прэс-канферэнцыі ў Кіеве.



Фота з сацсетак


Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заяўляе, што ў 2016 годзе павінна адбыцца аднаўленне ўкраінскага суверэнітэту над часова акупаванымі раёнамі Данбаса.

«У межах тых паўнамоцтваў і сферы адказнасці, якія прадастаўлены мне ў парламенцка-прэзідэнцкай мадэлі, я вызначыў наступныя прыярытэты на 2016 год. Перш за ўсе, гэта забеспячэнне міру і, падкрэсліваю, вяртанне Украіны на Данбас. У 2016 годзе павінна адбыцца абнаўленне нашага суверэнітэту над акупаванымі тэрыторыямі ў Данецкай і Луганскай абласцях»,   цытуе Парашэнку УНІАН.

Барацьба за вяртанне Крыма   таксама адзін з прыярытэтаў парадку дня, нагадвае Гордан.

"Мы прапануем стварыць міжнародны механізм па дэакупацыі паўвострава. Аптымальным фарматам для пачатку такога механізму я разглядаю фармат "Жэнева плюс": пры ўдзеле нашых партнёраў з ЕС, ЗША, і, магчыма, краін-падпісантаў Будапешцкага мемарандума",   заявіў прэзідэнт Украіны.

Ён падкрэсліў, што задачы вяртання Данбаса і Крыма плануе вырашаць у першую чаргу палітыка-дыпламатычным і міжнародна-прававым шляхам, і настойвае на поўным выкананні усімі ўдзельнікамі ўсіх без выключэння пунктаў Мінскіх пагадненняў.

Каментаваць