Дзень памяці ахвяраў 9 красавіка 1989 года (фота)

9 красавіка Грузія адзначае Дзень аднаўлення незалежнасці і Дзень памяці ахвяр разгону мітынга ў Тбілісі.  У той дзень загінула 20 чалавек, сотні былі параненыя.



Загінулыя 9 красавіка 1989 года ў Тбілісі


9 красавіка 1989 года войскі Міністэрства абароны СССР з дапамогай слезацечнага газу, сапёрных лапатак і цяжкай тэхнікі разагналі шматтысячны мірны мітынг.

Для расследавання падзей 9 красавіка 1989 года, з'ездам народных дэпутатаў СССР была створаная камісія, якую ўзначаліў Анатоль Сабчак. Камісія прыйшла да высновы пра залішняе ўжыванні ваеннымі сілы супраць дэманстрантаў.

Дзень 9 красавіка 1989 года, ці як яго сталі пасля называць, «крывавая нядзеля», 25 гадоў таму стаў пераломным для Грузіі. Роўна праз два гады, 9 красавіка 1991 года, лідэр нацыянальнага руху Звіяд Гамсахурдзіябудучы прэзідэнт Грузіі, абвясціў аб аднаўленні незалежнасці Грузіі на падставе Акту аб аб'яўленні Незалежнасці першай Рэспублікі Грузіі 26 мая 1918 года.

Прапануем вайшай увазе падборку архіўных фатаздымкаў. Яны — з розных блогаў і сайтаў, з асабістых архіваў відавочцаў і журналістаў.

Фота з блога Алега Панфілава



























 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Каментаваць