Сёння Літва абірае прэзідэнта

Сёння ў Літве праходзяць прэзідэнцкія выбары. На пасаду прэзідэнта Літоўскай рэспублікі прэтэндуюць сем кандыдатаў, у тым ліку дзеючы прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ. Хутчэй за ўсё імя прэзідэнта стане вядома тольк 25 мая.



Галасаванне на выбарчых участках пачалося ў 07:00 і працягнецца да 20 гадзін. Калі ў першым туры за кандыдата прагаласуюць больш за палову выбаршчыкаў, што прайшлі на ўчасткі (пра яўцы больш за 50 %) Калі яўка не дасягне 50 % перамагчы ў першым туры будзе магчыма толькі атрымаўшы дзве траціны галасоў. Але падобна на тое, што Літву чакае другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Ён пройдзе адначасова з выбарамі ў Еўрапарламент — 25 мая.
 


 
 
На выбарах балатуюцца сем кандыдатаў: сацыял-дэмакрат Зігмантас Бальчыціс, дзеючы прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ, прадстаўнік Партыі працы парламентарый Артурас Паўлаўскас, парламентарый Нагліс Пуцейкіс, прадстаўнік Літоўскага саюза сялян і зялёных мэр Ігналіны Броніс Ропе, лідар Выбарчай акцыі палякаў Літвы еўрапарламентарый Вальдэмар Тамашэўскі, мэр Вільні Артурас Зуокас.
 

 

Сваіх кандыдатаў на выбарах не вылучылі тры буйныя парламенцкія партыі. Кансерватары і лібералы вырашылі падтрымаць Грыбаўскайтэ, а лідэр "Парадку і справядлівасці" Раландас Паксас хацеў сам стаць кандыдатам, нягледзячы на тое, што парламент не змяніў законы, якія забараняюць яму ўдзельнічаць у выбарах, — паведамляе delfi.lt.



Прэзідэнт Літоўскай рэспублікі Даля Грыбаўскайтэ прагаласавала на выбарчым ўчастаку Саулетяке, які знаходзіцца ў віленскім тэхнічным універсітэце ім. Гедыміна. Яна прыехала каля 10 гадзін раніцы і не вельмі песціла журналістаў, на пытанні адказвала вельмі лаканічна. На пытанне, чым гэтыя выбары адрозніваюцца ад мінулых, Грыбаўскайтэ адказала, што ўсе дні розныя.

Яна заклікала ўсіх гармадзян Літвы абавязкова зрабіць свой выбар: "Самае галоўнае, што сёння — той дзень, калі кожны чалавек у Літве можа прыняць вельмі сур'ёзнае і важнае для сябе рашэнне. Я заклікаю ўсіх зрабіць гэты выбар, паколькі сёння, ад кожнага жыхара Літвы, ад кожнага грамадзяніна залежыць, якой Літва будзе заўтра".


На пытанне, з кім яна хацела б сустрэцца ў другім туры, калі ён будзе, Грыбаўскайтэ адказваць не стала, павярнулася і сышла.


Кандыдат Партыі працы Артурас Паўлаўскас балатуецца ў прэзідэнты ўжо ў трэці раз і спадзяецца, што гэтым разам яму пашанцуе. Паўлаўскас вельмі разлічвае на другі тур.



Прэм'ер-міністр Літвы Альгірдас Буткявічус таксама прагназуе другі тур. Акрамя таго, ён спадзяецца, што на выбары прыйдзе больш за палову жыхароў краіны, надзеленых правам выбару. У выбарчыя спісы ўнесена больш за 2,5 млн. чалавек.

 

Каментаваць