Сёння ў Францыі праходзяць першыя пасля рэформы мясцовыя выбары

У нядзелю ў Францыі праходзіць першы тур рэгіянальных выбараў.



«Выбарчыя ўчасткі адкрыліся ў нядзелю, грамадзяне прымаюць удзел у першым раўндзе выбараў у генеральныя саветы дэпартаментаў. Усяго ў выбарах будзе ўдзельнічаць 18.000.194 кандыдата», — адзначылі ў МУС Францыі, паведамляе www.ukrinform.ua.

Упершыню мясцовыя выбары ў французскіх дэпартаментах праходзіць пасля адміністрацыйнай рэформы і ўнясення істотных зменаў у заканадаўства. Галасаванне праходзіць пасля значнага (амаль удвая) скарачэння тэрытарыяльных адзінак. Колькасць дэпартаментаў пасля рэформы скарацілася да 61, а раёнаў з 4055 да 2074. У сувязі з рэформамі і новым заканадаўствам выбары не будуць праводзіцца ў Парыжы, Ліёне і заморскіх тэрыторыях Марцініка і Французскай Гвіяне.

Назіральнікі адзначаюць традыцыйна нізкую яўку на мясцовых выбарах, што на руку нацыяналістам. Зрэшты, перамога "Нацыянальнага фронту" (FN) прынясе Марын Ле Пен толькі ўскосны ўплыў на рэгіёны Францыі, паколькі абнаўляецца толькі траціна мясцовых органаў самакіравання, дзе большасць належыць левым.

"Нацыянальны фронт" Ле Пен, паводле апошніх апытанняў, мае падтрымку на ўзроўні 30%. Пры гэтым апазіцыянеры з правага палітычнага аб'яднання Саюз за народны рух і цэнтрысты Саюза дэмакратаў і незалежных могуць разлічваць на галасы 28% выбаршчыкаў. А вось кіруючай Сацыялістычнай парце прагназуюць 20%. Астатнія партыі наўрад ці набяруць і 10% галасоў.

Больш пра выбары ў Францыі і "Нацыянальны фронт" Марын Ле Пен чытайце  ТУТ

Каментаваць