Скандал вакол новага Панамскага каналу

“Новы Час” ужо знаёміў чытачоў з супярэчлівым праектам будаўніцтва праз Нікарагуа новага канала, які павінен звязаць Ціхі і Атлантычны акіяны. Галоўным чынам публіку турбуюць удзел у праекце Пекіна і рызыкі для экалогіі.



Між тым, у стваральнікаў каналу ўзніклі праблемы ўжо на этапе падрыхтоўкі. Прычынай стала інтэрв’ю Ванг Хінга (Wang Jing), дырэктара кампаніі-падрадчыка, брытанскай газеце  “The Telegraph”. Падчас размовы Ванг Хінг пахваліўся, што маршрут каналу амаль зацверджаны, і нават назваў канкрэтныя мясцовасці, на якіх хутка развернецца будоўля.

Гэтыя словы выклікалі палітычную буру ў Нікарагуа і моцна ўдарылі па іміджу прэзідэнта Даніэля Артэга, які лабіруе ідэю каналу. Раней Артэга сцвярджаў, што маршрут каналу вызначыць група міжнародных экспертаў, якая, дарэчы, дасюль працягвае працу.

Як і трэба было чакаць, пасля слоў Ванг Хінга правая апазіцыя абвінаваціла ўрад у тым, што ён стаў марыянеткай кітайцаў. У выніку прэзідэнцкая адміністрацыя была вымушаная заявіць, што падрадчык памыліўся наконт маршруту каналу. Праўда, пакуль у гэтыя словы вераць слаба.  Застаецца дадаць, што старт працы па будаўніцтву канала прызначаны на снежань наступнага года. Закончыцца будоўля стагоддзя павінна ў 2019-м.

Паводле іспанскай прэсы

Каментаваць