Ісландыя. Развітанне з клоунам Рональдам

Навіна пра тое, што кампанія McDonalds зачыняе свой ісландскі філіял, прывяла да буму спажывання. Апошні тыдзень на востраве назіраецца шалёная мода на гамбургеры і чызбургеры. У рэстараны, якія працуюць апошнія дні, цягнуцца вялікія чэргі. Дырэкцыя кампаніі, каментуючы феномен, кажа, што нават такая гарачая любоў ісландцаў да гамбургераў не здольная выратаваць McDonalds. Справа ў тым, што ўсе прадукты ў меню трэба імпартаваць з-за мяжы. Раней, калі ісландская крона трымалася адносна долара і еўра, вялікіх праблем не было.

Навіна пра тое, што кампанія McDonalds зачыняе свой ісландскі філіял, прывяла да буму спажывання. Апошні тыдзень на востраве назіраецца шалёная мода на гамбургеры і чызбургеры. У рэстараны, якія працуюць апошнія дні, цягнуцца вялікія чэргі. Дырэкцыя кампаніі, каментуючы феномен, кажа, што нават такая гарачая любоў ісландцаў да гамбургераў не здольная выратаваць McDonalds. Справа ў тым, што ўсе прадукты ў меню трэба імпартаваць з-за мяжы. Раней, калі ісландская крона трымалася адносна долара і еўра, вялікіх праблем не было. Аднак у сакавіку з-за крызісу яна стала каштаваць на 80 працэнтаў танней. У выніку на імпартных гамбургерах зарабляць у Ісландыі стала немагчыма. Акрамя таго, Цэнтральны банк устанавіў кантроль над фінансавымі патокамі за мяжу. Амерыканская кампанія працуе на востраве з 1993 года. Між тым, ісландцы жартуюць, што цяпер да ўсякіх атракцыёнаў, якія яны будуць наведваць за мяжой, дадасца паход у McDonalds.

Па матэрыялах «Der Welt» (Германія)

Каментаваць