Славакія. Славакаў прымушаюць быць патрыётамі

Парламент Славакіі прыняў новы закон пра патрыятызм, які, па словах ініцыятараў, павінен «падтрымаць пачуццё любові да бацькаўшчыны». Крытыкі называюць закон бізнес-праектам, мэта якога — прадаць як мага больш сцягоў і выяваў гербу краіны. Так ці інакш, з 1 красавіка, калі закон набудзе сілу, кожная школа ў краіне пачне працу з калектыўнага спявання нацыянальнага гімна. Спевамі гімна таксама будуць пачынацца паседжанні або праца кожнай арганізацыі, нават недзяржаўнай. Тэкст гімна, герб і сцяг павінны быць у кожным пакоі ва ўсіх дзяржаўных устаноў. Нават у дзіцячых садках.

Парламент Славакіі прыняў новы закон пра патрыятызм, які, па словах ініцыятараў, павінен «падтрымаць пачуццё любові да бацькаўшчыны». Крытыкі называюць закон бізнес-праектам, мэта якога — прадаць як мага больш сцягоў і выяваў гербу краіны. Так ці інакш, з 1 красавіка, калі закон набудзе сілу, кожная школа ў краіне пачне працу з калектыўнага спявання нацыянальнага гімна. Спевамі гімна таксама будуць пачынацца паседжанні або праца кожнай арганізацыі, нават недзяржаўнай. Тэкст гімна, герб і сцяг павінны быць у кожным пакоі ва ўсіх дзяржаўных устаноў. Нават у дзіцячых садках. Усе чыноўнікі прымуць прысягу на вернасць дзяржаве. Прысягу таксама будуць прымаць 15-гадовыя юнакі і дзяўчаты падчас атрымання пашпарту. Цяпер лёс закона ў руках прэзідэнта, які можа падпісаць яго або накласці на законапраект вета. Дарэчы, Саюз пісьменнікаў асудзіў патрыятычны парыў дэпутатаў, апасаючыся, што ўсё закончыцца фармалізмам.

Па матэрыялах «Tyden» (Чэхія)
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць