Славакія. Выкладчыкі вну не жадаюць спяваць гімн

Усе навучэнцы ўсіх адукацыйных устаноў Славакіі павінны кожны панядзелак пачынаць навучальны тыдзень са спявання нацыянальнага гімна. Ім мусяць падпяваць таксама настаўнікі і прафесура. У кожным класе (уключаючы дзіцячыя садкі) павінен вісець нацыянальны сцяг і тэкст гімна. Гэта патрабаванні Закона аб абароне нацыянальных сімвалаў, які быў прапанаваны Нацыянальнай славацкай партыяй. Паколькі ад яе галасоў залежыць прыняцце законапраектаў, сацыял-дэмакраты, што зараз кіруюць краінай, ахвотна пайшлі нацыяналістам насустрач. Закон быў праведзены праз парламент і падпісаны прэзідэнтам.

Усе навучэнцы ўсіх адукацыйных устаноў Славакіі павінны кожны панядзелак пачынаць навучальны тыдзень са спявання нацыянальнага гімна. Ім мусяць падпяваць таксама настаўнікі і прафесура. У кожным класе (уключаючы дзіцячыя садкі) павінен вісець нацыянальны сцяг і тэкст гімна. Гэта патрабаванні Закона аб абароне нацыянальных сімвалаў, які быў прапанаваны Нацыянальнай славацкай партыяй. Паколькі ад яе галасоў залежыць прыняцце законапраектаў, сацыял-дэмакраты, што зараз кіруюць краінай, ахвотна пайшлі нацыяналістам насустрач. Закон быў праведзены праз парламент і падпісаны прэзідэнтам. Між тым, супраць закона паўстала апазіцыя. Найперш, гэта венгры — самая вялікая этнічная меншасць у краіне (10 працэнтаў насельніцтва). З венграмі салідарныя… настаўнікі, перш за ўсё выкладчыкі ВНУ. На іх думку, фармальнае выкананне гімна хутчэй дыскрэдытуе сімвалы краіны. Гэтаму ёсць прыклад: у 1940–1950-я гады ў навучальных установах існаваў рытуал, падчас якога скандзіравалі прывітанне Сталіну. Магчыма, лёс супярэчлівага закона вырашаць вынікі парламенцкіх выбараў у чэрвені. Калі статус-кво ў парламенце захаваецца, нацыянальныя меншасці чакае новы ўдар. Нацыяналісты ўжо заявілі пра намер выдаць правільны школьны падручнік гісторыі краю.

Па матэрыялах «El Pais» (Іспанія)

Каментаваць