Следчыя: малазійскі «Боінг» над Данбасам збілі расійскія вайскоўцы

Міжнародная следчая група (JIT), якая расследуе катастрофу самалёта Boeing 777 кампаніі "Малайзійскія авіялініі", знайшла доказы датычнасці расійскіх вайскоўцаў да знішчэння пасажырскага авіялайнера ў небе над Данбасам у 2014 годзе.

Фота: Павел Каныгін, «Новая газета»

Фота: Павел Каныгін, «Новая газета»

Зенітна-ракетны комплекс «Бук», з якога летам 2014 года быў збіты Боінг-777, быў дастаўлены ў Данбас з 53-й зенітнай ракетнай брыгады, размешчанай пад Курскам. Пра гэта паведамілі 24 траўня на прэс-канферэнцыі ў Нідэрландах з удзелам прадстаўнікоў пяці краін, якія ўваходзяць у JIT (Нідэрланды, Малайзія, Бельгія, Украіна, Аўстралія), піша Новая газета.

Следчыя ўпэўненыя, што машына выехала з Курска 23 чэрвеня 2014 года, затым была дастаўлена ў Мілерава (Растоўская вобласць), а адтуль — на ўсход Украіны. Падазраванымі ў датычнасці да крушэння самалёта зараз з'яўляюцца каля сотні чалавек, імёны якіх следства не называе.

У якасці доказаў на прэс-канферэнцыі былі прадстаўлены мноства фота і відэа, на якіх адлюстраваны рух менавіта гэтага «Бука» па тэрыторыі Расіі. Па іх следчая група ўстанавіла, што гэтая ЗРК мае шэраг унікальных асаблівасцяў: сляды фарбы, увагнутасці на корпусе і лічбы серыйнага нумара.

Па словах кіраўніка дэпартамента паліцыі, следства па MH17 змагло зняць адбіткі пальцаў з ракеты «Бук», якая збіла Boeing. Яны належаць вайскоўцам адной з расійскіх брыгад.

На пытанне карэспандэнта «Новай газеты» Паўла Каныгіна аб тым, ці ёсць у следства іншыя доказы, напрыклад, спадарожнікавыя здымкі, кіраўнік міжнароднай следчай групы Фрэд Вестэрбеке адказаў: «Мы не дэманструем абсалютна ўсё, што ў нас ёсць, таму што ў гэтым выпадку мы «раскрыем карты» іншаму боку. Пакуль мы не збіраемся гэтага рабіць».

Следства ўжо запытала ад расійскага боку адказ на пытанне аб тым, што рабіў «Бук» з курскай брыгады ў Данбасе летам 2014 года. Таксама JIT заклікала ўсіх магчымых відавочцаў трагедыі звярнуцца да следства, паабяцаўшы ім поўную бяспеку і ананімнасць.

Раней пра тое, што «Бук», які збіў пасажырскі самалёт у Данбасе, быў прыпісаны да 53-й зенітнай ракетнай брыгадзе з Курска, паведамлялі следчыя з арганізацыі BellingCat. Таксама яны называлі нумар ЗРК — 332. Такім чынам, міжнародная група следчых пацвердзіла высновы грамадзянскіх журналістаў.

Па дадзеных Bellingcat і СБУ, дастаўку комплекса "Бук" на Данбас арганізаваў афіцэр расійскай арміі Сяргей Дубінскі (Хмурны).

Мінабароны Расіі вінаваціла экспертаў Bellingcat у фальсіфікацыі фактаў пра крушэнне пасажырскага самалёта. У ведамстве сцвярджалі, што прадстаўленая інфармацыя мае заведама антырасійскую накіраванасць і пабудавана на скажоных даных.

Нагадаем, 17 лiпеня 2014 года Боінг-777, які рухаўся рэйсам MH17 «Малайзійскіх авіяліній», пацярпеў крушэнне над усходам Украіны. На яго борце знаходзілася 298 чалавек, усе яны загінулі. Большасць пасажыраў на борце былі грамадзянамі Нідэрландаў.

Рада бяспекі Нідэрландаў у канчатковым дакладзе пра абставіны крушэння самалёта назвала прычынай катастрофы трапленне ў лайнер ракеты класа «зямля - ​​паветра», выпушчанай з устаноўкі «Бук».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Аляксей Хадыка
  • 2018-05-24 18:59:30
Гэтыя пуціноіды маюць нахабства нешта вякаць. Між іншым, я чуў расповед прадстаўніка BellingCat (ён галандзец, але група міжнародная, працуе па ўсім свеце – карыстаюцца адкрытымі дадзенымі – прыватныя відэа, здымкі, допісы ў сацсетках, даступныя спутнікавыя відэа, і г.д. Дарэчы, даказалі нядаўнюю хімбамбёжку асадзістаў у Сірыі пад Дамаскам у ДумЕ) пра справу з расійскім “Букам”. Месяцы 1,5 таму ў Міску ў Прэс-клубе. Усё прасочана па гадзінах (здымкі, відэа) ад Курска да Украіны і збіцця Боінга і назад. Плюс перапіска расейскіх вайсковых злачынцаў з іхнымі бабамі ў сацсетках, дзе яны збіццём самалёта пахваляліся і посьцілі свае фоткі ў час “аперацыі”. РФ пры Пуціне – краіна казачных ублюдкаў...
  • Аляксей Хадыка
  • 2018-05-25 07:58:48
Тут подробное изложение доказательств участия 53 российской бригады в этом преступлении: https://www.youtube.com/watch?v=ZgkwxWFUTlM

Каментаваць