Службовы раман забаронены

20 гадоў таму ў юрыдычную практыку ўвайшло слова “harassment, або, у перакладзе на нашу паўсядзённую мову, “сэксуальнае дамаганне на працоўным месцы. Усё дзякуючы маладой амерыканцы Аніце Хіл.



20 гадоў таму ў юрыдычную практыку ўвайшло слова “harassment, або, у перакладзе на нашу паўсядзённую мову, “сэксуальнае дамаганне на працоўным месцы. Усё дзякуючы маладой амерыканцы Аніце Хіл.

Юрысты-гісторыкі лічаць, што на самай справе ўсё пачалося раней. У 1970-я гады было шмат судовых працэсаў, істцы якіх былі ахвярамі таго, што цяпер называецца “harassment. Аднак ні яны, ні іх адвакаты не жадалі выносіць смецце з дому. Юрысты баяліся звязвацца з тэмай сэксуальнага дамагання, ды яшчэ вербальнага характару, паколькі часта гэта было нормай тагачаснай офіснай культуры. У шматлікіх офісах лічылася, што флірт боса з прадстаўніцамі персаналу — з’ява цалкам нармальная. Нават калі супрацоўніцы станавіліся ахвярамі больш адкрытай агрэсіі, яны намагаліся неяк ужывацца ў новых складаных умовах, каб не страціць працоўнае месца.

Між тым, калі верыць псіхолагам, нават такія бяскрыўдныя рэчы, як непрыстойныя анекдоты з падтэкстам, маюць сур’ёзны ўплыў на жаночую псіхіку. «Галаўны боль, праблемы са сном, падвышаны ціск, нервовыя зрывы, пачуццё безабароннасці — далёка не поўны пералік непрыемнасцяў ахвяр дамаганняў. Сэксуальнае дамаганне таксама адмоўна ўплывае на працоўную дзейнасць ахвяр, што можа выяўляцца ў пагаршэнні ўмоў працы, павелічэнні працоўных гадзін, аб’ёму працы, у несправядлівых адзнаках ці абвінавачваннях. Пацярпелая можа быць звольненая, падпасці пад дысцыплінарныя пакаранні — помста начальніка не ведае межаў. Нават пасля таго, як пацярпелая жанчына пакідае сваё працоўнае месца, начальнік можа сапсаваць ёй перспектывы далейшага працаўладкавання, забяспечыўшы дрэннымі рэкамендацыямі», — піша адзін з жаночых часопісаў.

Дамову маўчання наконт сэксуальнага дамагання прарвала маладая чарнаскурая юрыстка Аніта Хіл. У 1991 годзе яна заявіла, што была аб’ектам сэксуальных дамаганняў з боку свайго боса Кларэнса Томаса, дырэктара аднаго з дэпартаментаў Мінадукацыі. Па яе словах, суддзя прымушаў яе ўдзельнічаць у размовах пра сэкс, абмяркоўваць парнаграфічныя фільмы, распавядаў пра сваю вялікую мужчынскую моц. Усё з яўнымі намёкамі на ложак.

Паколькі сам Томас на той час па ініцыятыве прэзідэнта Джорджа Буша балатаваўся на пасаду сябра Вярхоўнага суда ЗША, заявы міс Хіл мелі гучны рэзананс. Уся краіна падзялілася на прыхільнікаў і праціўнікаў Хіл. Эмоцыі даходзілі да таго, што ананімныя фанаты Кларэнса Томаса пагражалі Аніце забойствам.

Хіл, між тым, выклікалі ў Сенат і пачалі дапытваць. Яна пагадзіла прасці тэст на дэтэктары хлусні. Томас адмовіўся праходзіць падобны тэст, аднак прывёў у Сенат масу сведак, якія казалі, што ён не здольны на такія рэчы, як абмеркаванне сцэнаў парнаграфічных фільмаў. Так, ніводная з 12 сакратарак, з якімі ён працаваў раней, не мела з ім праблем у галіне інтымных адносін.

У выніку галасавання ў Сенаце, дзякуючы рэспубліканскай большасці, Кларэнс Томас стаў сябрам Вярхоўнага суда. За яго галасавалі 52 са 100 сенатараў.

На той час, адпаведна апытанням, большасць амерыканцаў былі на баку Томаса.

Аднак гісторыя на гэтым не закончылася. Смелы крок Хіл падштурхнуў іншых ахвяраў сэксуальных дамаганняў пайсці яе шляхам. Сама Аніта Хіл прызнавалася, што была ў шоку. “Тое, што адбылося пазней, было для мяне татальным сюрпрызам. Мае прызнанні справакавалі нешта іншае, чым тое, пра што я думала. Людзі пачалі гаварыць пра сэксуальную дыскрымінацыю. Пераломным стаў той факт, што ўзнікла сама такая тэма, якой цяпер не трэба было саромецца. Тое была сапраўдная рэвалюцыя, паколькі да гэтага моманту мы толькі ўвесь час паўтаралі самі сабе: “Трымай вусны зачыненымі і проста рабі сваю працу.

У 1998 годзе Вярхоўны суд ЗША прыняў у сваім родзе гістарычнае рашэнне пра так званую «падвышаную адказнасць» працадаўцаў: гэта значыць, калі ў начальніка паўставала амурная калізія ў офісе, то ён ішоў наўпрост на міннае юрыдычнае поле.

У выніку барацьба з “harassment цалкам змяніла працоўную культуру краіны. У ЗША цяпер у сярэднім у год рэгіструецца да 12 тысяч такіх пазоўных заяў, звязаных з тэмай “harassment. Што характэрна, няўхільна расце лік скаргаў ад мужчын, якія вінавацяць босаў-жанчын у сэксуальным дамаганні. У 2007 годзе колькасць іх склала 16 працэнтаў ад агульнай колькасці заяў. І як мяркуюць эксперты, па меры далейшай фемінізацыі класа начальнікаў тэндэнцыя будзе толькі ўзмацняцца. А колькі спраў не даходзіць да суда, будучы ўрэгуляванымі канвертамі з адпаведнымі сумамі, не ведае ніхто.

Ёсць шмат людзей, якія крытыкуюць Аніту Хіл за тое, што яна выпусціла джына з бутэлькі. Цяпер на працоўным месцы трэба быць вельмі асцярожным. Адзін з нашых суайчыннікаў, які працаваў у ЗША, распавёў тыповую гісторыю пра іх норавы. “На днях у нашым калектыве здарылася жудаснае ЧП. Начальнік, мужчына каля 50 гадоў, падышоў да супрацоўніцы, якая сядзела за кампутарам. Нахіліўся, каб разглядзець штосьці на маніторы, і выпадкова паклаў ёй руку на плячо. На наступны дзень у камісіі аддзела кадраў па этыцы ляжала скарга супрацоўніцы. Каб не даводзіць справу да суда, начальніку прапанавалі напісаць заяву пра сыход «па ўласным жаданні».

Ёсць думка, што пераслед сэксуальных дамаганняў разбурае працоўную атмасферу. Быццам службовыя раманы, наадварот, павялічваць ККД працы аддзелу або фірмы.

Дарэчы, некаторыя феміністычныя арганізацыі таксама не ў захапленні ад ідэй Аніты. На іх думку, тэорыя сэксуальнага “harassment замацоўвае ў свядомасці штучны вобраз жанчыны як нейкай далікатнай істоты, якой патрэбна пратэкцыя. Па іх словах, калі жанчына будзе паводзіць сябе не як бландзінка, то да яе і так ніхто не палезе.

Такім заакіянскім ахвярам кампаніі супраць сэксуальнай дыскрымінацыі можна параіць адно — набудзьце квіток у адзін канец у Расію або іншую немусульманскую краіну СНД. Тут выпадкаў “harassment таксама хапае. Па дадзеных апытання адмыслоўцаў, кожная чацвёртая жанчына ў расійскай правінцыі і кожная трэцяя ў Маскве і Пецярбургу падпадала пад сэксуальныя дамаганні на службе.

Аднак стаўленне да гэтай з’явы часта іншае. Наадварот, як кажа адна расійская феміністка: «Феномен сучаснай карпаратыўнай Расіі палягае ў тым, што для жанчын сам факт сэксуальнага інтарэсу з боку начальніка не носіць негатыўнай афарбоўкі. Тут, маўляў, няма чаго саромецца, наадварот, гэта знак выбранасці, прамы шлях у «касту недатыкальных».

І эрозія маралі ў грамадстве тут не пры чым. Сваю ролю адыгрывае працоўны менталітэт. “На Захадзе ў офісе проста працуюць, пакідаючы асабістае на вечар. Праца — сацыяльная тэрыторыя, дзе чалавек выконвае пэўную функцыю, абумоўленую патрабаваннямі і іншымі ўмовамі. Чалавек на працы выяўляе сябе як сацыяльная адзінка, а не як жанчына ці мужчына. Гэта розныя сферы жыцця, — тлумачыць часопіс “Итоги. — Мы ж блытаем асабістыя адносіны і сацыяльныя. Нідзе больш так не прыходзяць на працу, як у другую сям’ю, як у нас.
 

Каментаваць