Смаленская катастрофа: Расія выразала са справаздачы запіс выбуху

Запіс надзвычай рэзкага росту цяпла на борце самалёта Леха Качыньскага канфіскавалі з справаздачы польскай камісіі па просьбе РФ.

Пра гэта паведамляе Украінская праўда са спасылкай на Gazeta Polska.

Паводле інфармацыі Gazeta Polska, гэты запіс можа сведчыць аб выбуху на борце ўрадавага ТУ-154 яшчэ да ўдару самалёта аб зямлю.

"Рэзкі скачок тэмпературы складана рацыянальна растлумачыць любымі іншымі прычынамі, чым выбух, асабліва калі ён пачаў серыю аварый, зарэгістраваных на бартавых прыборах. Гэтыя аварыі адбыліся тады, калі зафіксаваны апошні сігнал сістэмы TAWS (сістэма папярэджання пра набліжэнне зямлі). Таму рэзкае, незразумелае павышэнне тэмпературы было не следствам, а прычынай спынення працы ўсіх найважнейшых бартавых сістэм ТУ-154 ", — падкрэслівае газета.

У артыкуле таксама паведамляюць, што параметрамі польскай "чорнай скрыні" першапачаткова зацікавіліся расейцы і параілі папярэдняй польскай камісіі выразаць частку запісы.

"Гэты 4,5-секундны фрагмент з рэзкім ростам тэмпературы, які быў выдалены па ініцыятыве Расіі, знойдзены ў матэрыялах польскай камісіі па расследаванні авіякатастрофы", — адзначае Gazeta Polska.

У авіякатастрофе 10 красавіка 2010 года на тэрыторыі Расіі загінулі ўсе 96 чалавек, якія знаходзіліся на борце польскага ўрадавага самалёта, у тым ліку тагачасны прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі.

Каментаваць